Інспектары з ЗША правераць адну з вайсковых частак Беларусі

З 2 да 5 сакавіка інспекцыйная група ЗША праверыць адну з вайсковых частак Узброеных сілаў Беларусі. Правяранне адбываецца ў адпаведнасці з Дамовай аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Мэта правярання вайсковай часткі ў Беларусі – пацвярджэнне ў адпаведнасці з Дамовай аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, наяўнасці на аб’екце ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі, а таксама яе колькасці. Інспектары з ЗША будуць у Беларусі з 2 да 5 сакавіка.

У Беларусі з 1 да 14 сакавіка знаходзіцца падраздзяленне марской пяхоты Вялікай Брытаніі. Вайскоўцы падрыхтуюць міратворчую роту 103-й Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады да ўдзелу ў міратворчай дзейнасці ААН.

Чаму Беларусь у ТОП-10 мілітарызаваных дзяржаваў?

СК belsat.eu

Hавiны