Ініцыятыўная група Лукашэнкі падала дакументы ў ЦВК


Ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі падала неабходныя дакументы на рэгістрацыю яго ў якасці кандыдата ў прэзідэнты, паведамляе TUT.by

Кіраўнік ягонага штабу Міхаіл Орда прыкладна а 15-й гадзіне прынёс у ЦВК неабходныя дакументы.

Штаб Лукашэнкі апошнім з прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах падаў дакументы.

Нагадаем, дакументы на рэгістрацыю ўжо падалі Ганна Канопацкая, Андрэй Дзмітрыеў, Валерый Цапкала, штаб Віктара Бабарыкі і Сяргей Чэрачань. Святлана Ціханоўская падала дакументы 30 чэрвеня.

Усе прэтэндэнты, акрамя Віктара Бабарыкі, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, і Аляксандра Лукашэнкі, дакументы на рэгістрацыю падавалі самі. Лукашэнка не падае дакументы ў ЦВК з таго часу, як у новым Выбарчым кодэксе з’явілася норма аб рэгістрацыі па даверанасці.

Раней ЦВК агучыў, што неабходны парог у 100 тысяч подпісаў пераадолелі 6 прэтэндэнтаў. У Віктара Бабарыкі – 165 744, у Аляксандра Лукашэнкі – 1 939 572, у Ганны Канапацкай – 146 588, у Сяргея Чэрачня – 143 109 у Андрэя Дзмітрыева – 106 841, у Святланы Ціханоўскай – 104 757 подпісаў.

Валерый Цапкала не сабраў дастаткова подпісаў: пасля праверак у яго засталося 75 249. Пры гэтым тэрытарыяльныя камісіі па ўсёй краіне масава анулявалі подпісы за Цапкалу і Бабарыку.

Рэгістрацыя кандыдатаў будзе праходзіць з 5 па 14 ліпеня. Выбары адбудуцца 9 жніўня.

КА belsat.eu

Стужка навінаў