Ініцыятыўная група Бабарыкі сабрала ўжо 230 тысяч подпісаў


Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка сабраў больш за 230 001 тысячу подпісаў у сваю падтрымку для вылучэння на сёлетніх выбарах.

Пра гэта паведамляецца на ягоным афіцыйным сайце.

Пры гэтым у лічбы 1 – сумная гісторыя. Літаральна ўчора ў аднаго з сяброў ініцыятыўнай групы здарылася няшчасце – ад каронавірусу памерла мама, піша volkovysk.by Мужчына паведаміў у групе прыхільнікаў Бабарыкі ў «Вайберы», прымацаваўшы фота запоўненай радка бланку, дзе не хапала толькі аднаго – подпісу. Маці заставалася толькі пакінуць подпіс па вяртанні з лякарні, аднак гэтага не здарылася.

Віктар Бабарыка асабіста выказаў спачуванні свайму прыхільніку і дадаў да ўжо вядомай лічбы сімвалічную адзінку.

У ініцыятыўнай групе Бабарыкі амаль 9 тысяч асобаў – яна другая па велічыні пасля групы Лукашэнкі. Збор подпісаў распачаўся 21 траўня і цягнецца да 19 чэрвеня.

Раней Бабарыка заяўляў, што «быў бы шчаслівы» сабраць мільён подпісаў.

Hавiны
Віктар Бабарыка заявіў, што сабраў 100 тысяч подпісаў
2020.06.06 14:36

КА belsat.eu

Стужка навінаў