Індэкс Dow Jones упаў на 400 пунктаў

Амерыканскі прамысловы індэкс Dow Jones знізіўся ў панядзелак 4 сакавіка на 400 пунктаў да адзнакі 25631. Індэкс S&P на 500, які ўключае акцыі 500 самых буйных кампаніяў ЗША, таксама прадэманстраваў тэндэнцыю да зніжэння: ён упаў на 34,20 пунктаў (1,22 %), да адзнакі 2769. Індэкс электроннай біржы NASDAQ панізіўся на 84,77 пунктаў (1, 1 %), да 7513.

На 0,23 % упалі акцыі Apple, на 1,74 % – банкаўскай Citigroup, на 0,53 % – Google, на 1,30 % – Microsoft, паведамляе ТАСС.

Каментуючы сітуацыю на рынку, кіраўнік дэпартаменту аперацыяў з каштоўнымі паперамі кампаніі KBW Inc Роджэр Грант адзначыў, што адна з прычынаў такой сітуацыі – адсутнасць інфармацыі з боку КНР пра хаду гандлёвых перамоваў з ЗША.

«Пазітыўная дынаміка на рынку можа грунтавацца на надзеях толькі нейкі час. Нам патрэбныя канкрэтныя вынікі», – сказаў Роджэр Грант.

Кіраўнік дэпартаменту інвестыцыяў у US Bank Wealth Management Эрык Фрыдман у інтэрв’ю «Уол-стрыт джорнэл» адзначыў, што ўдзельнікам рынку для прыняцця рашэнняў «трэба больш канкрэтных дэталяў, якія тычацца гандлёвага пагаднення». «Ці будуць паступова адменены павышаныя тарыфы ў дачыненні да тавараў з Кітаю, ці яны будуць адменены адразу? – задаўся ён пытаннем. – Менавіта гэта ўплывае на сітуацыю на рынку».

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа ў інтэрвʼю радыёстанцыі ў штаце Аёва WHO адзначыў, што перамовы ЗША і КНР па пытаннях гандлю ідуць цяжка, але на іх дасягнуты прыкметны прагрэс. На пытанне, ці чакае ён дасягнення дамоўленасці ў бліжэйшай будучыні, ён адказаў станоўча.

У пачатку снежня 2018 гаду лідары ​​ЗША і Кітаю на сустрэчы ў Аргентыне дамовіліся зрабіць на працягу трох месяцаў меры, накіраваныя на падпісанне гандлёвага пагаднення паміж дзвюма краінамі.

Еўразійскі банк развіцця: эканоміка Беларусі замарудзіць рост у 2019-ым

СК, belsat.eu

Hавiны