Імпарт расейскіх нафтапрадуктаў у Беларусь скараціўся ў 100 разоў


Паводле падлікаў Нацыянальнага статыстычнага камітэту па выніках студзеня Беларусь імпартавала з Расеі ўсяго 3,6 тысячаў тон нафтапрадуктаў. Летась за аналагічны перыяд было імпартавана больш за 350 тысячаў тон.

Прычына такога падзення сталі новыя балансы ўзаемных паставак нафты і нафтапрадукты, якія, у прыватнасці, не прадугледжваюць ажыццяўленне паставак бензіну, дызпаліва і мазуту. Раней Масква неаднаразова абвінавачвала Менск у рээкспарце расейскіх нафтапрадуктаў. У выніку ў Крамлі вырашылі адмовіцца ад паставак прадукцыі з нафту ў нашу краіну.

Імпарт расейскай нафты ў студзені склаў 1,55 мільёнаў тон, што на 0,5 % ніжэй паказнікаў мінулага году. Пры гэтым кошт імпарту скараціўся да 529 мільёнаў долараў ЗША (89 % ад узроўню кошту за студзень 2018 году).

Істотна скараціўся і аб’ём беларускага экспарту нафтапрадуктаў – на 13,8 % да 1 мільёну тон. Пры гэтым у грашовым вымярэнні абʼёмы паставак скараціліся на 14,9 % – да 482,4 мільёнаў долараў ЗША. Асноўнымі спажыўцамі прадукцыі беларускай нафтаперапрацоўкі сталі Вялікая Брытанія, Нідэрланды і Украіна.

Абʼёмы экспарту беларускай нафты захаваліся на ранейшым узроўні – 138 тысячаў тон, аднак абʼём атрыманай ад экспарту выручкі насупраць, скараціліся – на 13,4 %, да 58,13 мільёнаў долараў ЗША.

Hавiны
Міністр энергетыкі Расеі: пастаўляць нафтапрадукты ў Беларусь эканамічна немэтазгодна
2018.09.03 15:09

СК, belsat.eu

Стужка навінаў