Імпарт нафтапрадуктаў змяншаецца, але прыбыткі ад экспарту прадуктаў з сыравіны, растуць


Пастаўкі нафтапрадуктаў з Расеі ў Беларусь працягваюць паслядоўна зніжацца. Па выніках першых дзевяці месяцаў сёлета ў параўнанні з аналагічным перыядам летась, скарачэнне склала 1,4 разу.

Паводле Белстату ў верасні ў Беларусь паступіла з Расеі 106 тысячаў тон нафтапрадуктаў, а ў ліпені сёлета было завезена ажно 352 тысячаў тон. Пры гэтым імпарт расейскай нафты захоўваецца на ўзроўні леташняга і склаў за дзевяць месяцаў 13,6 мільёнаў тон нафты.

У той жа самы час, згодна са звесткамі Белстату, экспарт нафтапрадуктаў павялічыўся на 2,2 % – да 9,31 мільёнаў тон. Такім чынам бюджэт краіны папоўніўся на 4.97 мільярдаў долараў. У структуры экспарту пастаўкі ў краіны ЕЗ склалі 6,66 млн тон нафтапрадуктаў на 3,24 мільярдаў долараў.

Расея раней неаднаразова абвінавачвала Беларусь рээкспарце расейскіх нафтапрадуктаў. З гэтай нагоды было вырашана абмежаваць бязмытныя пастаўкі нафтапрадуктаў. Бакі пасля перамоваў узгаднілі індыкатыўныя балансы і пратаколы па нафтапрадуктах для патрэбаў беларускай нафтахіміі на лістапад-снежань сёлета і на ўвесь наступны год.

Цяпер Беларусь імпартуе з Расеі 24 мільёны тон нафты цягам году. Пры гэтым толькі 18 млн тон нафты паступаюць на перапрацоўку. Экспартныя мыты на астатнія 6 мільёнаў тон будуць накіроўвацца ў беларускі бюджэт. У Менску называюць гэтую схему «перамытненне».

ВІДЭА
У «Белнафтахіме» распавялі, што падатковы манеўр Расеі пагоршыць сітуацыю з цэнамі на паліва
2018.11.09 17:12

СК, belsat.eu

Стужка навінаў