Бізнесмен напісаў пра гэта ў сваім «Twitterʼы». Губернатар выспы Рыкардо Расэло напісаў яму ў адказ: «Давайце абмяркуем».
«Вы хочаце прадэманстраваць свету магчымасці і адаптыўнасць тэхналогіяў «Tesla» – Пуэрта-Рыка можа стаць такім флагманскім праектам», – заявіў губернатар.
«Спатрэбіцца падтрыманне ўладаў Пуэрта-Рыка», – тлумачыць Ілон Маск.
У кампанію «Tesla» уваходзіць прадпрыемства «SolarCity», якое займаецца вытворчасцю сонечных батарэй. Кампанія электрыфікавала ўжо некалькі выспаў. Сонечныя батарэі «SolarCity» могуць назапашваць энергію і быць крыніцаю электрычнасці цягам трох дзён без сонечнага святла.
Некалькі тыдняў таму ўраган «Марыя» знішчыў сістэму энергазабеспячэння Пуэрта-Рыка. Большасць жыхароў выспы жыве без электрычнасці.
Акрамя сонечных батарэяў і электракараў Маск рэалізуе транспартны праект «Hyperloop» і суперпаспяховы касмічны праект «SpaceX».
ЮВ, belsat.eu