Ілан Маск вывеў на арбіту 60 спадарожнікаў для высакахуткаснага інтэрнэту


Ракета-носьбіт «Falcon 9» кампаніі «SpaceX» Ілана Маска раніцай 23 траўня вывела на арбіту 60 міні-спадарожнікаў праекту «Starlink», якія прызначаны для стварэння глабальнай сеткі перадачы інтэрнэт-трафіку. Пра гэта паведамляецца ў Тўітэры «SpaceX».

Двухпрыступкавую ракету запусцілі з касмадрома на мысе Канавэрал у штаце Флорыда (ЗША). Агульная маса грузу перавысіла 18 тон, гэта рэкорд для ўсіх ракет «SpaceX».

Першая прыступка «Falcon-9 ужо здзейсніла пасадку на плывучую платформу ў Атлантычным акіяне. Другая прыступка таксама паспяхова аддзялілася.

Праект «Starlink» закліканы забяспечыць надзейны і высакахуткасны доступ у інтэрнэт у любым пункце планеты. Два тэставыя спадарожнікі былі запушчаныя ў лютым 2018 года. Агулам Ілан Маск плануе вывесці на арбіту некалькі тысяч падобных касмічных апаратаў. Агульная сума інвестыцыяў для рэалізацыі праекту ацэньваецца ў $ 10 млрд.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў