Ілан Маск хоча стварыць сэрвіс выкрыцця фэйкавых навінаў


Заснавальнік кампаніяў «Tesla» і «SpaceX» плануе стварыць сэрвіс пад назвай «Pravda», які будзе ацэньваць праўдзівасць таго, што публікуюць медыі, а таксама будзе вызначаць узровень даверу да журналістаў. Пра гэта Ілан Маск напісаў у сваім «Twitter’ы».

«Збіраюся стварыць сайт, дзе людзі змогуць ацэньваць праўдзівасць любога артыкула і адсочваць… узровень надзейнасці кожнага журналіста, рэдактара і выдання. Думаю назваць яго Pravda», – напісаў Маск.

Як паведаміў журналіст Марк Харыс, прадстаўнік Маска яшчэ ў кастрычніку 2017 года зарэгістраваў кампанію пад назвай «Pravda Corp».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў