«Ідэальны» дыктатар ўпершыню прыедзе ў Расею. ТОП-10 фактаў пра Кім Чэн Ына


24 красавіка Кім Чэн Ын прыедзе ва Уладзівасток на сваім бронецягніку, каб сустрэцца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Кіраўнік КНДР вязе з сабой дэлегацыю з 230 чалавек і свой уласны лімузін, паведамляе «Камерсант». Сустрэча пройдзе на востраве Рускі.

Кім Чэн Ын наведае Расею ўпершыню.

ТОП-10 фактаў пра Кім Чэн Ына

Паўночная Карэя – бедная, закрытая краіна, якая праводзіць ядравыя выпрабаванні, а яе правадыр лічыцца адным з галоўных азіяцкіх дыктатараў. У яго ёсць жонка, дачка і 25 мільёнаў вернікаў падданых. Дарэчы, дзякуючы жонцы Кім Чэн Ына паўночнакарэйскім жанчынам дазволілі ездзіць на роварах і насіць чорныя калготкі.

Ахоўнік Кім Чэн Ына і сястра лідэра КНДР чакаюць завяршэння перамоваў з міністрам замежных спраў Расеі. Пхеньян. Травень 2018 г. Фота – Valery Sharifulin/TASS

Унук чырвонаармейца і сын танцоркі

Кім Чэн Ын нарадзіўся ў Пхеньяне, сталіцы Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. Афіцыйна ён з’явіўся на свет 8 студзеня 1982 года і цяпер яму 37 гадоў.

Фота будучага правадыра, якое паказалі ў 2013 годзе на паўночнакарэйскім дзяржаўным тэлеканале. Крыніца: KCTV via Reuters

Праўда, раней паведамлялася, што ён годам малодшай. Кім Чэн Ын трэці і малодшы сын Кім Чэн Іра, спадчынніка першага правадыра КНДР Кім Ір Сэна.

Білетная каса ў Пхеньяне. На сцяне партрэты бацькі Кім Чэн Ына і яго дзядулі. Сакавік 2019 г. Фота – Yevgeny Agoshkov/TASS

Цяперашняга лідара Паўночнай Карэі нарадзіла былая танцорка японска-карэйскага паходжання Ко Ён Хі – трэцяя жонка (магчыма, грамадзянская) Кім Чэн Іра. Па адной з версій, яна памерла ад раку ў Парыжы. Паводле неафіцыйнай версіі, бацька Кім Чэн Ына нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы вятского ў Хабараўскам краі. Дзядуля цяперашняга кіраўніка КНДР быў камандзірам 88-ай асобнай стралковай брыгады Чырвонай Арміі, якая дыслакавалася ў гэтым сяле.

Вучыўся ў Еўропе і спаў з баскетбольным мячом

Паўднёвакарэйская разведка сцвярджае, што з 12 гадоў Кім Чэн Ын вучыўся ў прыватнай Міжнароднай школе ў Бэрне. У школу ён хадзіў пад чужым імем і ўяўляўся сынам пасла КНДР у Швейцарыі. З словаў дырэктара школы, Кім Чэн Ын вывучаў нямецкую, французскую і англійскую мовы, удасканальваў майстэрства хады на лыжах.

У інтэрв’ю газеце «Washington Post» цётка лідара КНДР распавяла пра тое, як яна даглядала за пляменнікам, калі ён вучыўся ў Швейцарыі.

«Мы жылі ў звычайным доме і былі нармальнай сямʼёй», – распавяла яна.

Па словах жанчыны, Кім Чэн Ын вельмі захапляўся баскетболам, нават спаць клаўся са сваім мячом.

Вядомы амерыканскі баскетбаліст Дэніс Родман паказвае сваё фота з Кім Чэн Ынам. З 2013 года Родман ўжо некалькі разоў наведаў Паўночную Карэю. Фота – REUTES/ Kim Kyung-Hoon

У 1998 годзе цётка Кім Чэн Ына бегла ў ЗША, атрымаўшы візу ў пасольстве Злучаных Штатаў у Берне.

Магчыма, хварэе дыябетам і камплексуе з-за росту

Журналісты сцвярджаюць, што рост Кім Чэн Іна – 162,5 сантыметра і, хутчэй за ўсё, ён носіць спецыяльныя вусцілкі, каб здавацца вышэй. Па некаторых звестках, у маладога паўночнакарэйскага лідара дыябет.

Любіць выпіць

У 2014 годзе паўднёвакарэйскі тэлеканал YTN паведаміў пра пагаршэнне самаадчування Кім Чэн Ына. Журналістам тэлеканала атрымалася здабыць інфармацыю пра стан здароўя лідара КНДР.

«Кім Чэн Ын хварэе на падагру, што тлумачыць яго кульгавасць на абедзве нагі. Як я разумею, ён таксама хварэе гіперурыкіміяй, гіперліпідеміяй, атлусценнем, дыябетам ды пакутуе на высокі ціск», – распавяла журналістам ананімная крыніца.

На думку крыніцы, у 2014 годзе стан здароўя паўночнакарэйскага лідара пагоршыўся з-за яго схільнасці да рэгулярнага ўжывання алкаголю і пераядання. Падагра не з’яўляецца новай хваробай для сямейства паўночнакарэйскіх лідараў. На гэтае захворванне пакутаваў дзед Кім Чэн Ына Кім Ір Сэн, яго бацька Кім Чэн Ір і яго старэйшы брат Кім Чэн Нам.

Любімчык бацькі. Забойства брата

Бацька цяперашняга лідара КНДР намагаўся не афішаваць існаванне Кім Чэн Нама – старэйшага брата Кім Чэн Ына. Яго дзядуля не ўхваляў адносіны Кім Чэн Іра з маці Кім Чэн Нама, вядомай паўночнакарэйскай спявачкай Сон Хе Рым (першая жонка Кім Чэн Іра). Старэйшы брат Кім Чэн Ына не хадзіў у школу і вучыўся дома. Хлопчык жыў са старэйшай сястрой сваёй маці, піша ўплывовы часопіс «Time». Паводле некаторых звесткак, магутны бацька лічыў старэйшага сына «спешчаным і непрыдатным для кіраўніцтва».

Японскія сілавікі затрымалі старэйшага брата Кім Чэн Ына. У 2001 годзе Кім Чэн Нам паспрабаваў ўехаць у Японію па фальшывым пашпарце пад кітайскім псеўданімам Пан Сюн, што перакладаецца як «тоўсты мядзведзь», але яго выкрылі на мяжы. Фота – REUTERS/Eriko Sugita

Пасля скандалу з затрыманнем у Японіі Кім Чэн Нам пасварыўся з бацькам і з’ехаў у Кітай. Прэса лічыла яго «асцярожным апазіцыянерам». Японскі журналіст Ёдзі Гомі напісаў пра яго кнігу. Спецслужбы сцвярджаюць, што загад ліквідаваць старэйшага брата Кім Чэн Ына аддалі ў 2011 годзе.

13 лютага 2017 года старэйшага брата Кім Чэн Нама забілі ў зоне вылету міжнароднага аэрапорту Куала-Лумпур (Малайзія). У нападзе на брата паўночнакарэйскага лідара ўдзельнічалі дзве жанчыны. Адна адцягнула ўвагу Кім Чэн Нама, а другая ў гэты час накінула яму на твар хустку, прасякнуты атрутным рэчывам.

Адразу стаў генералам

У верасні 2010 года па выніках сходу Працоўнай партыі Карэі Кім Чэн Ын атрымаў званне генерала, нягледзячы на ​​тое, што пра яго ваенны досвед нічога не вядома.

19 снежня 2011 года свеце стала вядома пра смерць Кім Чэн Іра.

 

Пахаванне бацькі Кім Чэн Ына 28 снежня 2011 г. Фота – Kyodo/via REUTERS

Жалобныя мерапрыемствы ўзначаліў Кім Чэн Ын, якога паўночнакарэйская прэса стала называць «вялікім спадчыннікам». Неўзабаве пасля смерці бацькі Кім Чэн Ын сын стаў галоўнакамандуючым Карэйскай народнай арміі і «Вярхоўным кіраўніком» КНДР.

Запусціў ракету ў космас і раззлаваў ААН

У 2012 годзе КНДР паспяхова запусціла ў космас ракету «Ынха-3» са спадарожнікам «Кванменсон-3» на борце. Гэта зрабіла Паўночную Карэю касмічнай дзяржавай. У перыяд праўлення Кім Чэн Ына было праведзена некалькі ядравых выпрабаванняў, за якія супраць КНДР былі ўведзеныя санкцыі.

Пакараў смерцю ўласнай дзядзьку

Канцэрт з нагоды 70годдзя КНДР. 8 верасня 2018 г. Пхеньян. Фота – Alexander Demianchuk / TASS

Чан Сон Тхэка, які дэ-факта быў другім чалавекам у дзяржаве, абвінавацілі ў здзяйсненні шэрагу злачынстваў, пачынаючы ад дзяржздрады і заканчваючы распусным ладам жыцця. Дзядзьку Кім Чэн Ына прысудзілі да смяротнага пакарання. Пра гэта афіцыйна паведамілі ў прэсе. Апошні раз пра пакаранне чыноўніка такога рангу паўночнакарэйскія СМІ пісалі ў 1955 годзе.

Першы паўночнакарэйскі лідар, які прыехаў у Паўднёвую Карэю

Кім Чэн Ын упершыню ў гісторыі падзеленых Карэяў пабываў у Паўднёвай, а паўднёвакарэйскі прэзідэнт Мун Чжэ Ян – у Паўночнай. 27 красавіка 2018 года яны сустрэліся ў памежным пункце Пханмунджом, наўпрост на дэмаркацыйнай лініі.

Кім Чэн Ын і прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян. 27 красавіка 2018 г. Фота – Korea Summit Press Pool/Reuters

ЮВ/МВ, belsat.eu

Стужка навінаў