«І такім далба*бам зброю выдаюць». Менчукі хочуць пакараць міліцыянтаў, якія на вачах у дзяцей расстралялі сабаку


Здарэнне мела месца ў жылым двары аграгарадку Гатава 1 сакавіка. На вуліцы Металургічнай з’явіўся сабака – з ашыйнікам і неагрэсіўнага выгляду. Аднак старшыня жыллёвага кааператыву пастанавіла, што ён бадзяжны ды хворы на шаленства, і выклікала міліцыю.

Праваахоўнікі доўга з жывёлінаю не цырымоніліся, а проста вырашылі яе застрэліць. Выпусціўшы ў сабаку некалькі куляў, праваахоўнікі пачакалі, пакуль той здохне, паклалі ў пакет і забралі. Усё адбывалася на вачах у мясцовых жыхароў, у тым ліку дзяцей.

Відавочцы выклалі відэа расстрэлу сабакі ў інтэрнэт. Здымкі разышліся па суполках і выклікалі абурэнне карыстальнікаў сацыяльных сетак.

Інтэрнаўты вельмі адмоўна паставіліся да ўчынку міліцыянтаў, звяртаючы ўвагу на тое, што яны не мелі права займацца адстрэлам жывёлы. Пагатоў у двары жылога дому, на вачах у людзей. Шмат хто вінаваціў у здарэнні старшыню жыллёвага кааператыву.

Belsat.eu хацеў распытаць Святлану Сцяпурку, чаму яна пастанавіла выклікаць міліцыю, а не службу адлову і паводле якіх прыкметаў зразумела, што сабака шалёны. Аднак усё, што мы пачулі, – яна не хоча нічога каментаваць.

Аб’ектыў
Першы сабака на вазку з’явіўся ў Гомлі
2019.01.11 21:18

«Акрываўлены бегаў і палохаў дзяцей»

Тым часам у інтэрнэце з’явіліся «сведчанні відавочцаў» пра акрываўленага чатырохногага, які пакусаў двух маленькіх сабачак і трох дзяўчынак. Але дзе гэтыя дзяўчынкі з сабачкамі, ніхто не бачыў і не чуў.

Мясцовая жыхарка Алеся распавяла нам, што прасіла кантакты пацярпелых і ветэрынара, да якога звярталіся гаспадары нібыта пакусанага хатняга гадаванца, аднак пацярпелых ніхто не ведае.

«Тут людзей, якія лічаць гэтую сітуацыю антычалавечаю, практычна няма. Усе баяцца пайсці супраць міліцыі ды старшыні або не ведаю. Для ўсіх тут гэта норма. Тут побач прыватныя дамы, мне здаецца, што сабака прыйшоў адтуль. Раней яго тут не бачылі. Думаю, што нават не больш за гадзіну ён прабыў у нашым двары».

Hавiны
Як жыве сабака з коламі замест лапаў. Гісторыі ратавання жывёлінаў з безнадзейных сітуацыяў
2019.03.14 16:37

Меркаванне юрыста

Словы Алесі пацвярджае зоаабаронца Людміла Міхневіч. Жанчына ініцыявала збор подпісаў пад калектыўным зваротам у пракуратуру і Следчы камітэт. Усяго падпісаліся 140 чалавек.

«Было паведамленне ў інтэрнэце з відэа, без лішніх каментароў. Мы давалі магчымасць паглядзець і даць ацэнку самастойна. Шмат каго адкрыта пужала, што дзеянні скіраваныя менавіта супраць міліцыі. Хтосьці прыязджаў, але не падпісваў. Я ўвогуле часта сутыкаюся з падобным развязаннем пытанняў. Маўчыш – і як бы няма праблемы. Як страус: галаву ў пясок – і ўсё. Але праблема ад гэтага не знікне».

Людміла Міхневіч кажа, што з пункту гледжання закону міліцыянты павінныя панесці крымінальную адказнасць.

«Што датычыць жорсткага абыходжання з жывёлінамі, на жаль, у нашым заканадаўстве няма пакуль выразнай фармулёўкі, што гэта такое. Часам прыцягваць да адказнасці вельмі складана, але пры кваліфікацыі справы ўлічваюцца нюансы.

Думаю, што ў гэтай справе яны былі. Каб справу разглядалі ў межах крымінальнай, трэба пацвердзіць, што ўсё адбывалася на вачах у няпоўнагадовых. Адно дзіця дакладна трапіла ў кадр. Да таго ж старшыня кааператыву загадзя інфармавала жыхароў аб прыездзе міліцыі.

Шчыра, не ведаю, якіх дзеянняў чакала старшыня ад міліцыі. А можа, яна не думала. Маўляў, ёсць праблема, яе трэба развязаць самым простым і даступным спосабам. А ці будзе ён законны і правільны, напэўна, ніхто не задумваўся».

Фота
У Полацку каля дзіцячага садку бегае зграя сабакаў. ЖКГ: Мы літаральная ганяемся за імі
2019.02.06 13:55

Таксама юрыстка адзначае, што ў такім мястэчку, як Гатава, шмат хто жыве ў прыватным сектары з дзіравымі платамі. Часта сабакі выходзяць на самавыгул.

«Мала хто з гаспадароў шукае гадаванцаў і вяртае дадому. Яны ўпэўненыя, што самыя прыйдуць. Калі не вяртаюцца – заводзяць новага. Таму такіх сабакаў шмат, адпаведна ёсць людзі, якія баяцца іх і гатовыя зрабіць што заўгодна, каб пазбегнуць сустрэчы. У Беларусі за самавыгул прадугледжаны штраф, але ўжываюць яго вельмі рэдка. Дзеці гулялі з сабакам, бачылі на нашыйніку нумар тэлефона. Але ні ў кога з дзяцей не ўзнікла жадання пазваніць».

Дапамагчы жыхарам хацелі і валанцёры з «Эгіды», аднак ніхто не наважыўся напісаць заяву.

«Мы прапанавалі юрыдычную дапамогу відавочцам, але нікога не засталося. Людзі баяцца нешта падпісваць. Але гэтыя петыцыі ды заявы нічога і так не даюць. Мы ад сябе напісалі заяву ў пракуратуру, падалі 13 сакавіка. Яны маюць два тыдні на адказ. Людзі баяцца ўсяго».

Ацэнка кінолага

Прафесійны кінолаг і сабачы трэнер Ягор Іваноў паглядзеў відэа адстрэлу аўчаркі ды выказаў сваё меркаванне.

«На першы погляд, цяжка вызначыць, ці заражаны сабака шаленствам. Усё залежыць ад стадыі і формы хваробы. Але дзеянням міліцыянтаў няма ніякага апраўдання. Трэба ў такіх сітуацыях спецыялістаў выклікаць, міліцыя тут некампетэнтная. Відэа дрэннай якасці, дакладна не ясна, што там адбывалася. Бачна, што сабака проста рухаўся ў іхны бок.

Жудаснае відовішча, нікому не пажадаеш таго, што зазнала жывёліна. Ім, вядома, прасцей страляніну зладзіць, чымся гуманна развязаць праблему».

Belsat.eu будзе сачыць за працягам гісторыі.

Hавiны
«Нават страшна падумаць, чым усё магло абярнуцца». Міліцыянты застралілі сабаку
2019.01.05 09:40

ДР belsat.eu

Стужка навінаў