Хутка з'явяцца вынікі адбору ўдзельнікаў беларускамоўнага рэаліці-шоу «Мова чэлендж»


На першае «Instagram» рэаліці-шоу па-беларуску прыйшло 105 заявак з 21 кропкі свету!

«Мова чэлендж» – «Instagram»-шоу, у якім героям даюць 30 дзён, каб перайсці на беларускую мову. Два разы на тыдзень героі будуць атрымліваць заданні, звязаныя з беларускай мовай. Шоу будзе транслявацца ў фармаце сторыс у «Instagramʼе» @artsiadziba, а таксама ў «Instagramʼах» герояў шоу.

Самаму маладому магчымаму ўдзельніку – 13 гадоў, самаму сталаму патэнцыйнаму ўдзельніку – 51. Большасць з тых, хто падаў заяўкі на ўдзел у шоу – школьнікі або студэнты першых курсаў. Сярод удзельнікаў кастынгу ёсць супрацоўнікі Чырвонага Крыжа, Кіеўскага тэлебачання, Cirque du Soleil, EPAM, UBER.

Ужо цяпер можна сачыць за шоу ў сторыс «Арт Сядзібы» (шукайце ў хайлайтах) – гэта другі этап адбору.

Людзі здымаюць матывацыйныя відэа, у якіх тлумачаць, чаму яны вырашылі ўдзельнічаць у шоу.

Хутка будуць абвешчаныя героі шоу, за якім будзе сачыць уся краіна!

belsat.eu

Стужка навінаў