Хто паедзе на дзіцячае «Еўрабачанне» ад Беларусі?

На першае месца ў нацыянальным адборачным конкурсе прэтэндуюць выключна дзяўчаты.

Сёння, 20 верасня, а 22:00 пачнецца фінал нацыянальнага конкурсу «Еўрабачанне». Па выніках галасавання журы і гледачоў будзе вызначаны пераможца, які потым прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне».

Заняць першае месца ў нацыянальным адборы спрабуюць выключна дзяўчаты. Усяго – 10 нумароў, сярод якіх восем вакалістак і два гурты. У гуртах таксама спяваюць выключна дзяўчаты.

У 2018 годзе на конкурсе дзіцячага «Еўрабачання» перамагла спявачка з Польшчы Раксана Вэнгель. Фота: Backgrid UK / Forum

Дзіцячы вакальны конкурс пройдзе 24 лістапада ў Глівіцах (Польшча). Спаборнічаць будуць прадстаўнікі 19 краінаў свету.

Belsat.eu распавядае, хто і з якімі песнямі прэтэндуе на першае месца ў нацыянальным адборы. Глядзіце, слухайце і вырашайце, хто мае больш шанцаў перамагчы.

Лізавета Міснікава (Менск). «Попельны»

Анастасія Жабко (Менск). «Зразумей мяне»

Марыя Жыліна (Менск). «Спявала, гукала, чакала»

Ксенія Галецкая (Гомель). «A better world»

Гурт «Мonkey Tops» (Менск). «Паглядзі на нас»

Сафія Храловіч (Менск). «Давай танцуй»

Сафія Рустамава (Берасце). «Скажы мне»

Гурт «Зефір» (Менск). «Лепшыя і першыя»

Арына Пехцерава (Магілёў). «Never Again»

Марыя Ермакова (Менск). «VETRA»

Беларусь удзельнічае ў дзіцячым «Еўрабачанні» з моманту заснавання конкурсу ў 2003 годзе. Двойчы прадстаўнікі краіны перамагалі на шоў. Гэтак, першае месца заняла Ксюша Сітнік у 2005 годзе і Аляксей Жыгалковіч у 2007-ым. Таксама двойчы еўрапейскі конкурс праходзіў у Беларусі – у 2010 і 2018 гадах.

Па-беларуску ці па-расейску? Фіналістка дзіцячага «Еўрабачання» пытаецца, на якой мове заспяваць

Hавiны