Хто ідзе на выбары? Гайд па кандыдатах ад апазіцыі


Большасць апазіцыйных партыяў і рухаў ужо заявілі пра свой намер удзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў, якія адбудуцца 17 лістапада. Амаль усе апазіцыянеры кажуць, што выбараў у Беларусі няма, аднак кампанію трэба выкарыстаць для працы з людзьмі і папулярызацыі сваіх ідэяў. Belsat.eu высвятляў, хто з лідараў апазіцыі і вядомых актывістаў будуць вылучаць свае кандыдатуры.

Адзінага спісу кандыдатаў ад дэмакратычнай апазіцыі на гэтых выбарах не будзе. Стварыць агульны спіс кандыдатаў плануюць толькі ўдзельнікі правацэнтрысцкай кааліцыі (Аб’яднаная грамадзянская партыя, рух «За свабоду» і «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»). Агулам правацэнтрысты плануюць вылучыць да 100 кандыдатаў.

Юрась Губарэвіч

Старшыня «За свабоду» Юрась Губарэвіч будзе вылучацца па 107-й Усходняй акрузе Менску.

«Мэта любой электаральнай кампаніі – гэта перамога. І я перакананы, што маю дастаткова шырокае падтрыманне ў акрузе. Калі б у нас лічылі галасы, то гэтую перамогу можна было б зафіксаваць у пратаколах. Таму ёсць і дадатковыя задачы: вырашэнне праблемаў выбарнікаў і ў цэлым дэманстрацыя таго, што ў Беларусі ўсё ж ёсць альтэрнатыва», – распавёў belsat.eu Губарэвіч.

Мікалай Казлоў

Выконваючы абавязкі старшыні АГП Мікалай Казлоў будзе вылучацца па 105-й Старавіленскай акрузе ў Менску. Адна з галоўных мэтаў палітыка падчас цяперашняй кампаніі – даказаць усім, што выбары ў Беларусі фальсіфікуюцца.

«Трэба не даць Лукашэнку, Ярмошынай і ўсёй гэтай бандзе паказаць свету, што ў нас нібыта дэмакратычныя выбары. Ну і, вядома, гэта магчымасць працаваць з людзьмі», – кажа ён.

У межах правацэнтрысцкай кааліцыі АГП плануе вылучыць каля 30 кандыдатаў.

Віталь Рымашэўскі

А вось лідары БХД вылучаць свае кандыдатуры не плануюць. Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі распавёў, што асабіста ён, хутчэй за ўсё, будзе проста даверанай асобай шэрагу кандыдатаў. «Напэўна, гэтак будзе больш эфектыўна», – адзначыў ён.

Агульную колькасць прадстаўнікоў БХД, што пойдуць на выбары, Рымашэўскі не назваў. Ён агучыў імя толькі адной кандыдаткі, што дакладна будзе балатавацца – Вольга Кавалькова.

Дагэтуль не зразумела, ці пойдзе на выбары па спісу правацэнтрыстаў дэпутатка Палаты прадстаўнікоў VI склікання Ганна Канапацкая. Раней Канапацкая публічна заявіла, што хацела б вылучацца ад АГП. Аднак Мікалай Казлоў зазначыў у размове з belsat.eu, што асабіста да яго з гэтым пытаннем дэпутатка не звярталася і ён не ведае, ці будзе яна ўсё ж вылучацца ад партыі.

Сама Ганна Канапацкая ў любым выпадку плануе ўдзельнічаць у кампаніі і вінаваціць кіраўніцтва АГП у хлусні.

Подготовка к избирательной кампании в стране идет полным ходом. Все участники процесса мобилизуют ресурсы и стараются…

Opublikowany przez Анна Канопацкая Poniedziałek, 26 sierpnia 2019

5 верасня ініцыятыўная група Ганны Канапацкай была зарэгістраваная ў акруговай выбарчай камісіі. Яна вылучаецца па 97-й Кастрычніцкай акрузе ў Менску, як і ў 2016 годзе.

Сегодня на заседании окружной избирательной комиссии была зарегистрирована моя инициативная группа по сбору подписей за выдвижение кандидатом в депутаты. 8 сентября начинаем командой поквартирные обходы!

Opublikowany przez Анна Канопацкая Czwartek, 5 września 2019

Пра свой намер пераабрацца ў Палату прадстаўнікоў заявіла і Алена Анісім. Яна будзе балатавацца па Стаўпецкай выбарчай акрузе, як і ў 2016 годзе. Цяпер ідзе фармаванне яе ініцыятыўнай групы.

Дарагія сябры! Выбарная кампанія набірае абароты, але час яшчэ ёсць. Таму прапаную ўсім, хто хацеў бы далучыцца да нашай…

Opublikowany przez Alenę Anisim Sobota, 31 sierpnia 2019

Лідарка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, якая на мінулых выбарах балатавалася па адной акрузе з Ганнай Канапацкай, сёлета вылучаць сваю кандыдатуру не будзе. А вось Андрэй Дзмітрыеў пойдзе на выбары па Дзяржынскай акрузе № 71. Па гэтай акрузе ён балатаваўся і ў 2016 годзе. Плануецца, што агулам ад кампаніі «Гавары праўду» у выбарах прымуць удзел да 50 кандыдатаў.

Андрэй Дзмітрыеў

Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» збіраецца накіраваць на выбары прыкладна 40-50 кандыдатаў. Намеснік старшыні «Справядлівага свету» Валерый Ухналёў кажа, што вылучаць кандыдатаў будуць праз з’ездз, але адначасова будуць стварацца ініцыятыўныя групы для збору подпісаў, каб максімальна пашырыць агітацыйную кампанію. «Мы збіраемся паказаць, што ёсць такая партыя, паказаць за што мы выступаем. На з’ездзе партыі мы абвесцілі кампанію за 7-гадзіны працоўны дзень і будзем гэта прапагандаваць. Ну і агулам будзем казаць пра ўвесь блок сацыяльных пытанняў – нізкія даходы, беспрацоўе, пенсійны ўзрост», – тлумачыць палітык.

«Ці пайду асабіста я балатавацца? Хутчэй за ўсё, але не на 100%. Канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае», – распавёў ён belsat.eu.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў будзе балатавацца па Купалаўскай акрузе №95 у Менску. Палітык ужо перадаў дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы ў выбарчую камісію. А вось з агульнай колькасцю кандыдатаў ад БНФ у кіраўніцтве партыі пакуль не вызначыліся. Паводле Кастусёва, папярэдне разглядалась магчымасць вылучыць больш за 90 кандыдатаў, аднак канчатковае рашэнне будзе прымацца ў залежнасці ад паводзінаў уладаў, у тым ліку ад гатоўнасці ўладаў ісці на рэпрэсіўныя захады.

Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

«Таму агульная колькасць будзе меней: мы будзем аберагаць нашых людзей, якім будзе, напрыклад, пагражаць звальненне з працы», – патлумачыў ён.

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў будзе балатавацца па 106-й Коласаўскай акрузе ў Менску.

«Я пайду ў кампанію, каб распавесці, што выбараў няма. Бо гэта дадатковая магчымасць пераканаць людзей ў гэтым», – кажа ён.

Ігар Барысаў

Кандыдатаў ад БСДП (Г) будуць вылучаць на партыйным з’ездзе 22 верасня. «Раней гаворка ішла пра 65 чалавек, якія жадаюць удзельнічаць у выбарах. Але ступень удзелу можа быць рознай. Я не ўпэўнены, што ўсе яны данясуць дакументы або ўсе дойдуць да канца, не зняўшыся з выбараў. Тут кожны будзе прымаць рашэнне самастойна», – патлумачыў Барысаў belsat.eu. Сярод мэтаў удзелу партыі ў выбарчай кампаніі палітык назваў павялічэнне пазнаваемасці і папулярнасці БСДП (Г).

Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч асабіста не плануе балатавацца ў Палату прадстаўнікоў, але збіраецца быць даверанай асобай кандыдатаў ад БСДП («Народная Грамада»), якую ён узначальвае. «Народная Грамада» плануе вылучыць 25-30 кандыдатаў і выкарыстаць этап збору подпісаў для агітацыі. Рашэнне па ўдзелу ў наступных этапах кампаніі будзе вызначацца асобна. Яшчэ ў заяве ЦК БСДП (НГ) ад 27 жніўня адзначалася, што партыя не будзе «удзельнічаць у чарговай пастаноўцы абрыдлага спектакля з загадзя вядомым вынікам».

Збіраюцца ісці на выбары і прадстаўнікі кааліцыі «Еўрапейская Беларусь», якая раней неаднаразова падтрымлівала ідэю байкоту тых ці іншых выбарных кампаніяў. Сёлета пра намер балатавацца ўжо заявілі Максім Вінярскі, Яўген Афнагель і Вольга Нікалайчык.

SOS!!!Срочно нужна помощь!Набираем инициативные группы для кандидатов в депутаты на осенние"НЕВЫБОРЫ".Что надо…

Opublikowany przez Леонид Кулаков Piątek, 30 sierpnia 2019

Адзіная апазіцыйная арганізацыя, якая на сённяшні дзень адназначна выказалася супраць удзелу ў выбарах, гэта «Малады фронт».

Дзяніс Урбановіч.
Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

«Мы падтрымліваем байкот, бо выбараў у Беларусі няма, – заявіў belsat.eu лідар МФ Дзяніс Урбановіч. – Трэба рыхтаваць сілы на галоўную, прэзідэнцкую, кампанію, якая адбудзецца ў 2020 годзе. Пакуль мы будзем назапашваць рэсурсы».

Акрамя лідараў апазіцыйных партыяў і рухаў пра свой намер удзельнічаць у кампаніі заявілі шэраг вядомых актывістаў. Сярод іх – Ілля Дабратвор, Павел Юхневіч, Алесь Круткін. Кандыдатам ад удзельнікаў пратэстаў супраць акумулятарнага заводу ў Берасці будзе блогер і актывіст Аляксандр Кабанаў.

Hавiны
Праціўнікі акумулятарнага заводу вылучаць кандыдата на выбары ў Палату прадстаўнікоў
2019.09.01 16:07

***

  • Парламенцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 17 лістапада. У Палаце прадстаўнікоў засядае 110 дэпутатаў, якія выбіраюцца ў аднамандатных выбарчых акругах на 4 гады. Паводле заканадаўства, вылучаць кандыдатаў у дэпутаты маюць права палітычныя партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам збору подпісаў.
  • Вылучаць сваіх кандыдатаў па партыйных спісах могуць толькі тыя арганізацыі, што маюць афіцыйную рэгістрацыю ў Беларусі. Такім чынам, напрыклад, прадстаўнікі БХД, «Гавары праўду» або БСДП (НГ) могуць вылучацца выключна праз збор подпісаў.

Loading…

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў