«Хоць у Новую Зеландыю». МЗС Украіны пракаментаваў ідэю аб пераносе перамоваў з Менску

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін лічыць, што месца перамоваў па Данбасе не мае прынцыповага значэння.

«Калі ў нас будзе абгрунтаванае разуменне, што змяненне лакацыі нешта нам дасць, мы гатовыя перамясціцца хоць у Новую Зеландыю… у любую кропку, дзе гэта будзе значна. Але на самай справе праблема таго, што адбываецца на менскай пляцоўцы гэта праблема з боку Расеі, праблема нежадання выконваць любыя ўзятыя на сябе абавязкі і жаданне перакруціць усё дамоўленасці», – сказаў міністр у Кіеве на прэс-канферэнцыі.

Клімкін падкрэсліў, што калі змена лакацыі прынясе змястоўных вынік, тады гэта будзе актуальным.

«Любыя опцыі могуць быць, калі яны будуць працаваць. Цяпер я не бачу, якім чынам перанос менскай пляцоўкі ў Астану дадасць нам новы пазітыўны вынік», – заявіў кіраўнік МЗС Украіны.

Нагадаем, прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаева заявіў, што з прапановай перанесці перамовы па Данбасе з Менску ў іншае месца выступіў прэзідэнт Доналд Трамп. «Увогуле гэта першапачаткова павінна было быць у Казахстане… Дамовіліся, што ў гэтым напрамку будзем працаваць», – падкрэсліў ён.

Кіраўнік МЗС Беларусь Уладзімір Макей у сваю чаргу заявіў, што месца правядзення перамоваў не мае значэння: «Перамовы па Украіне можна перанесці хоць у Антарктыду, калі будзе ўпэўненасць у іх поспеху. Але для зʼяўлення гэтай упэўненасці трэба, каб усе ўцягнутыя ў гэты канфлікт бакі, а таксама нібыта «іншыя», але вельмі зацікаўленыя дзяржавы былі шчыра нацэлены на спыненне кровапраліцця».

КА, belsat.eu, паводле «Інтэрфакс-Украіна»

Hавiны