«Хочацца, каб нарэшце дзяржава паважала народ» #немойпрэзідэнт


Belsat.eu чакае вашых гісторый пад хэштэгам #немойпрэзідэнт #мойпрэзідэнт

«Белсат», дзякуй вам за ўсё, што асвятляеце народ і паказваеце праўду, надакучыла ўжо 26 гадоў адная і тая ж рожа, адныя і тыя ж вусы чалавека, які нічога не зрабіў для Беларусі, толькі рабуе бюджэт краіны. Спадзяюся прыйдуць перамены ў нашай краіне!

Аўтазакі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, 3 ліпеня 2020 г.
Фота: «Белсат»

Абставіны вымусілі маю сям’ю зʼехаць з Беларусі, але вельмі хочацца вярнуцца на радзіму. Разумею, што з гэтай уладай адно бязмежжа, хачу, каб мае дзеці бачылі будучыню ў краіне, каб атрымлівалі адукацыю і бачылі карʼеру і годны заробак, каб не перажывалі, што да цябе падыдуць «ціхары» і калі захочуць, прышыюць любую справу. Хочацца, каб нарэшце дзяржава паважала народ, за кошт якога яна трымаецца. І я вельмі рады бачыць, што беларусы нарэшце прачнуліся і сапраўды хочуць пераменаў.

Руслан, 25 гадоў

Кастрычніцкая плошча ў Менску, 3 ліпеня.
Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

***

У сацыяльных сетках актыўна набірае моц флэш-моб пад гэштэгам #немойпрэзідэнт. Мы прапануем вам дасылаць вашыя гісторыі нам. Ананімнасць (у выпадку, калі вы гэтага патрабуеце) гарантуем. Можна пазначыць толькі імя, узрост, горад. Дасылайце вашыя гісторыі пад гэштэгамі #немойпрэзідэнт альбо #мойпрэзідэнт. Чаму Лукашэнка ваш альбо не ваш прэзідэнт? Дасылаць іх можна праз форму зваротнай сувязі на нашым сайце ці праз прыватныя паведамленні да «Белсата» у любых сацыяльных сетках.

Іншыя гісторыі:

 

belsat.eu

Стужка навінаў