«Хацелася б больш». Беларусь закупіць лекаў супраць пухлінаў на $ 30 млн


У Беларусі ў 2020 годзе плануюць закупіць супрацьпухлінных рэагентаў на Br 60 млн. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу СТВ распавёў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

«На закупку супрацьпухлінных рэагентаў вылучана каля Br 60 млн. Дастаткова ці не? Заўсёды хацелася б больш», – адзначыў кіраўнік ведамства.

Hавiны
«Чакаюць па два-тры месяцы». Лукашэнка абурыўся чэргамі на анкалагічныя аперацыі
2019.10.30 09:18

Паводле яго, каля 30 % фінансавання беларускай медыцыны ідзе на змаганне з анкалагічнымі захворваннямі.

Зараз, заявіў Каранік, стаіць задача забяспечыць эфектыўнае выкарыстанне наяўных рэсурсаў, каб «аперацыйная працавала не 4 гадзіны ў дзень, а колькі неабходна, каб дыягнастычнае абсталяванне не прастойвала месяцамі, а працавала з максімальнай загрузкай».

Фота
У цэнтры дзіцячай анкалогіі прамысловыя альпіністы мылі вокны ў касцюмах супергерояў
2019.09.13 13:07

Міністр заявіў, што да пытання недастатковасці фінансаў можна будзе вярнуцца пасля правядзення ўсіх захадаў для эфектыўнага расходавання рэсурсаў.

Што датычыць доўгага чакання дапамогі, то, паводле Караніка, гэтую праблему плануецца вырашыць праз механізм акрэдытацыі, калі частку дапамогі пацыенты змогуць атрымаць не толькі ў РНПЦ анкалогіі, але і паводле месца жыхарства.

Міністр дадаў, што базавая хіміятэрапія прыкладна на 80 % выпускаецца ў Беларусі. Паводля яго, такія прэпараты не саступаюць імпартным аналагам. Таксама ў бліжэйшыя гады міністэрства цэнтралізавана набудзе самыя запатрабаваныя прэпараты таргетнай тэрапіі, каб забяспечыць роўны доступ да лекавання пацыентаў з усёй краіны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў