«Халопам, сіротам, прыгонным»: Жырыноўскі раздаваў на Краснай плошчы грошы і ежу


5 студзеня расейскі палітык Уладзімір Жырыноўскі раздаваў мінакам на Краснай плошчы грошы і ежу.

Дэпутат наведаў кірмаш на Манежнай плошчы і заявіў, што ён там «замест Дзеда Мароза».

«Усе павінны атрымліваць падарункі, гуляць на свежым паветры і абавязкова ўсміхацца», – прыводзіць цытату палітыка адмін яго афіцыйнай старонкі ў Facebook.

Раздаючы грошы, Жырыноўскі пералічваў, каму дастаюцца купюры.

«Дзеці, інваліды, хто яшчэ? Сіроты, прыгонныя, халопы», – сказаў Жырыноўскі.

У «ВКонтакте» Уладзіміра Жырыноўскага апублікаваная поўная відэаверсія «дабрачыннай акцыі». На 20-й хвіліне відэа бачна, як дэпутат купляе і бясплатна раздае ежу ўсім жадаючым.

ЮВ/ІР belsat.eu

Стужка навінаў