Хакеры ўзламалі 3 млрд. акаўнтаў на Yahoo

Амерыканская інтэрнэт-кампанія Yahoo заявіла, што хакерская атака закранула тры мільярды акаўнтаў. Кібератаку звязваюць з Расеяй.

Хакеры ўзламалі Yahoo ў 2013 годзе, аднак выявіць кібератакі атрымалася толькі ў 2016 годзе. Спачатку гаворка ішла пра 500 мільенаў акаўнтаў, потым пра мільярд. Цяпер кампанія заявіла, што атакаваныя былі ўсе 3 млрд. акаўнтаў.

У распараджэнні зламыснікаў маглі апынуцца такія персанальныя дадзеныя як імя і прозвішча, дата нараджэння, адрасы электроннай пошты, нумары тэлефонаў і паролі. Пры гэтым Yahoo сцвярджае, што скрадзеныя звесткі не тычыліся банкаўскіх картках і рахункаў.

У сакавіку 2017 года Мінюст ЗША прад’явіў абвінавачванні ва ўзломе Yahoo тром грамадзянам Расеі – Дзмітрыю Дакучаева, Аляксею Бялану і Карыму Баратаву. У датычнасці да ўзлому таксама западозрылі расейца Ігара Сушчына, якога амерыканскія праваахоўнікі назвалі «начальнікам» Дакучаева. Сушчын і Дакучаеў ЗША лічаць супрацоўнікамі ФСБ.

ІІ, belsat.eu; meduza.io

Hавiны