Гуцэрыеў пачаў пастаўкі нафты ў Беларусь

Нафтавыя кампаніі расейскага алігарха Міхаіла Гуцэрыева пачалі пастаўкі нафты ў Беларусь. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на свае крыніцы.

Пуцін няўмольны: ніякай нафты без поўнай інтэграцыі

Кампаніі групы «Сафмар», падкантрольнай Гуцырыева, ужо аформілі маршрутныя даручэння на пастаўку 30 тыс. тонаў на Мазырскі НПЗ.

У «Сафмары» выданню ТАСС пацвердзілі інфармацыю пра пачатак паставак на Мазырскі НПЗ, не ўдакладніўшы аб’ём.

У Польшчы пракаментавалі магчымасць паставак нафты ў Беларусь

  • З 1 студзеня Расея спыніла падачу нафты для НПЗ Беларусі праз тое, што Масква і Менск не заключылі новыя кантракты. Беларускія НПЗ працягвалі працаваць, але загрузка вытворчых магутнасцяў зніжаная да тэхналагічнага мінімуму. У звязку з адсутнасцю паставак нафты з Расеі з 1 студзеня Беларусь часова прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў.
  • 4 студзеня пастаўкі нафты на беларускія НПЗ аднавіліся – дамоўленасць была дасягнутаяз кампаніямі алігарха Міхаіла Гуцэрыева, які сябруе з Лукашэнкам. Першая партыя закупаецца па цане, што выключае прэмію расейскім пастаўшчыкам (раней кошт паставак разлічваўся як рынкавы кошт плюс прэмія прыкладна $ 10).
  • Дамоўленасць на пастаўкі нафты на дзяржаўным узроўні дасягнуць так і не атрымалася. «У двух словах, чаму з прэзідэнтам Расеі не дамовіліся па нафце. Таму што РФ хоча, каб мы купілі ў яе нафту па цэнах, вышэйшых за сусветныя. Дзе такое бачана?! Таму я і адмовіўся ад такой нафты. І прама заявіў, калі не будзе паставак па сусветнай цане з Расеі нафты, мы знойдзем гэтую нафту ў іншым месцы. Што мы і робім. І знайшлі», – заявіўЛукашэнка.

МГ belsat.eu

Hавiны