Грыбнік сустрэў у лесе пачвару: «Ростам 3 метры, чорнага колеру, увесь у валасах і ўсміхаецца»




Жыхар Віцебшчыны неяк выбраўся ў лес па грыбы і напаткаў там невядомую істоту.

«Падняў галаву ўверх. На вышыні 2,5 – 3 метраў я ўбачыў вялікую галаву – як тры чалавечых. Ён уважліва глядзеў на мяне, вельмі разумная істота, увесь у валасах, чорнага колеру», – распавядае Аляксандр Мікалаевіч.

Аляксандр Мікалаевіч адразу папярэджвае, што ён не стаіць на ўліку ў псіха-неўралагічным дыспансэры і не злоўжывае алкаголем. Па словах пенсіянера, ён не спужаўся пачвары, бо яна вяла сябе добразычліва і нават усміхалася.

«Як толькі я сказаў «Ого!», ён адразу знік», – узгадвае Аляксандр.

Мужчына лічыць, што ў той дзень ён пабачыў беларускую міфічную істоту – лесавіка.

Hавiны
Малдэр і Скалі мусяць сюды прыехаць. У беларускай вёсцы прызямліўся НЛА
2018.03.30 06:40

І гэта не адзіны выпадак, калі беларусы сутыкаюцца з паранармальнымі з’явамі. Некалькі год таму ў Іўеўскім раёне на дарогу выйшаў прывід, а ў Івацэвічах даследчыкі-анамалісты зафіксавалі трохпалага дэмана.

Стваральнікі і ўдзельнікі ток-шоу «Кожны з нас» намагаліся разабрацца ў містычных здарэннях (глядзіце відэа вышэй).

Стужка навінаў