Грузінскія футбалісты выказаліся супраць расейскай акупацыі


Грузінскія футбалісты.
Фота: info9.ge

Футбалісты шэрагу грузінскіх клубаў выйшлі на матчы 19-га туру чэмпіянату краіны ў антыакупацыйных тышортках, выказаўшы такім чынам сваё стаўленне да палітыкі Расеі.

Гэтак, яшчэ 26 траўня футбалісты кутаіскага «Тарпеда» выйшлі на поле ў чорны тышортках, з надпісам пра тое, што частка тэрыторыі Грузіі акупаваная Расеяй, паведамляе apsny.ge.

Фота + Відэа
У Грузіі працягваюцца масавыя пратэсты
2019.06.23 09:20

А ў Тбілісі адбыўся матч паміж мясцовым «Лакаматывам» і рустаўскім «Руставі». Тут футбалісты выйшлі ў белых тышортках з антыакупацыйнымі надпісамі.

  • 20 чэрвеня ў Тбілісі каля 10 тысяч пратэстоўцаў прарвалі паліцэйскае ачапленне перад будынкам парламента, патрабуючы адстаўкі старшыні парламенту Іраклія Кабахідзэ, кіраўніка МУС Георгія Гахарыі і кіраўніка Службы дзяржбяспекі Вахтанга Гамелауры. Паліцэйскія спынілі спробу штурму, да раніцы пятніцы рассеяўшы асноўную частку тых, хто сабраўся на праспекце Руставэлі. Ужываліся спецсродкі – газ, гумовая кулі і вадамёты.
  • Міністэрства аховы здароўя Грузіі паведаміла пра 240 пацярпелых падчас мітынгу перад будынкам парламента ў цэнтры Тбілісі. У розных тбіліскіх шпіталях застаюцца 102 пацыента. Большасць з іх паступілі з траўмамі вачэй. Двум пацярпелым давялося выдаліць вочы.
  • Пратэсты ўспыхнулі пасля таго, як дэпутат расейскай Дзярждумы Сяргей Гаўрылаў звярнуўся да ўдзельнікаў Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя, што праходзіць у Тбілісі, седзячы ў крэсле спікера грузінскага парламента і на расейскай мове. Гэта выклікала гнеў грузінскіх палітыкаў і грамадства, бо Расею ў Грузіі лічаць агрэсарам і акупантам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў