«Гораду патрэбныя мы, а не гэтая ануча». У Новасібірску праходзіць «Манстрацыя»

Акцыя пачалася апоўдні каля Дому афіцэраў у цэнтры гораду Новасібірск.

Манстрацыя – альтэрнатыва першатравеньскай дэманстрацыі, шэсце з транспарантамі, на якіх напісаны іранічныя, а часамі абсудрныя лозунгі. У кожнай манстрацыі ёсць галоўны лозунг, які не раскрываюць да дня правядзення акцыі.

Манстрацыя праходзіць па галоўнай вуліцы Новасібірску – Чырвоным праспекце. Акцыя таксама ўзгодненая ў Омску, Краснаярску, Барнауле, Томску.

У Новасібірску цяпер + 1 і снег, а ўчора было + 20. Удзельнікі скандавалі «З новым годам».

ДР belsat.eu

Hавiны