Гомельскаму блогеру Івану Рэмязоўскаму далі 15 содняў


Ён рабіў стрым з акцыі 7 траўня ў падтрыманне Сяргея Ціханоўскага.

Блогер з Гомля Іван Рэмязоўскі (канал Za Belarus) быў затрыманы 7 траўня адразу пасля акцыі ў падтрыманне блогера Сяргея Ціханоўскага. Позна ўвечары яго выпусцілі, але ў пятніцу 8 траўня затрымалі наноў.

Блогер Іван Рэмязоўскі, фота: vk.com

Судзіць яго маглі 8 або 11 траўня. Увесь гэты час Рэмязоўскі знаходзіўся ў Ізалятары часовага ўтрымання.

Як стала вядома праваабарончаму цэнтру «Вясна», Рэмязоўскаму далі 15 содняў адміністрацыйнага арышту. Выйсці на волю ён мусіць 23 траўня.

ВІДЭА
АМАП затрымаў людзей на мітынгу ў падтрыманне Ціханоўскага
2020.05.07 19:20

Паводле «Вясны», мясцовыя міліцыянты доўга хавалі, што Рэмязоўскі знаходзіцца ў іх. Толькі калі мясцовыя актывісты прыйшлі ў апорны пункт, каб пісаць заяву аб ягоным знікненні, блогера раптоўна знайшлі.

Апроч Рэмязоўскага ў Гомельскім ізалятары часовага ўтрымання яшчэ адбываюць адміністрацыйны арышт блогер Сяргей Ціханоўскі (15 содняў), Аляксей Саламашэнка (15 содняў), Юры Уласаў (таксама 15 содняў).

У апошні тыдзень некалькі дзясяткаў чалавек па ўсёй Беларусі былі пакараныя за ўдзел або асвятленне акцыяў у падтрыманне Сяргея Ціханоўскага.

Hавiны
У Беларусі за 4 дні затрымалі каля 120 чалавек
2020.05.11 08:39

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў