Гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага пакаралі 15 соднямі арышту

У судзе Савецкага раёну Гомля блогера youtube-канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага пакаралі адміністратыўным арыштам за акцыю супраць інтэграцыі з Расеяй 20 снежня.

Адвакат Алег Юрчанка і блогер Сяргей Ціханоўскі, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Фота belsat.eu

Ціханоўскі адсядзеў амаль 15 содняў за акцыю 21 снежня. Заўтра ён павінен быў выйсці з ІЧУ. Але сёння адбыўся суд за акцыю 20 снежня. Суддзя Аляксандр Мохараў прысудзіў Ціханоўскаму яшчэ 15 содняў.

Адвакат Алег Юрчанка і блогер Сяргей Ціханоўск падчас суду. Фота belsat.eu

Блогер Ціханоўскі асвятляў акцыі пратэстаў супраць інтэграцыі для свайго відэаблогу «Страна для жизни». Сярод абвінавачванняў гучала, што Ціханоўскі выкрыкваў «Жыве Беларусь» і махаў сцягам. Але ён асвятляў усю акцыю падчас стрыму, што пацвярджае відэа ў адкрытым доступе.

ІІ belsat.eu

Hавiны