Голым перформансам мастака Кузьміча займаецца міліцыя


Праваахоўныя органы праводзяць разбіральніцтва, каб даць прававую ацэнку дзеянням мастака Аляксея Кузьміча, які распрануўся на сваёй выставе на знак пратэсту супраць цэнзуры. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва.

Hавiны
Міністэрства фалакультуры. У Менску прайшоў перформанс супраць цэнзуры Мінкульту
2019.10.07 12:14

У НЦСМ адзначаюць, што дзеянні мастака абражаюць Міністэрства культуры Беларусі і «пацягнулі значную шкоду дзелавой рэпутацыі цэнтру».

«Нацыянальны цэнтр заяўляе аб поўнай недатычнасці да дадзенай акцыі, і рэзка асуджае любыя дзеянні і акцыі, якія праяўляюць цынічную непавагу да грамадства і яго дзяржаўных інстытутаў», – гаворыцца ў паведамленні НЦСМ.

3 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі мастак Аляксей Кузьміч зладзіў перформанс. Ён прыйшоў на адкрыццё выставы цалкам голы, з шыльдай «Міністэрства культуры» на палавым органе.

Такім чынам Кузьміч выказаў пратэст супраць цэнзуры, з якой сутыкаецца мастак пры намеры дэманстрацыі свайго мастацтва на пляцоўках дзяржаўных арт-інстытуцыяў.

Меркаванні
Голы – кароль!
2019.10.08 13:20

МГ belsat.eu

Стужка навінаў