Гісторык заклікае прызнаць Ларысу Геніюш Праведніцай народаў свету

Беларускі гісторык Зміцер Дрозд звярнуўся ў амбасаду Ізраілю і Мемарыяльны комплекс гісторыі Галакосту Яд ва-Шэм з просьбай надаць ганаровае званне Праведнікі народаў свету сябрам Беларускага камітэту самапомачы ў Празе за выратаванне трох чальцоў габрэйскай сям’і Вальфсон – Аркадзя, Анатоля і Ярыны.

Посольство Израиля в Республике БеларусьМемориальный комплекс истории Холокоста Яд ВашемДрозда Дмитрия…

Opublikowany przez Зьміцер Дрозд Czwartek, 22 sierpnia 2019

Сярод тых, каму просіць надаць такое званне, – беларуская паэтка і грамадская дзяячка Ларыса Геніюш, яе муж, грамадскі дзеяч Янка Геніюш, прэзідэнт Рады БНР Васіль Захарка, грамадскія дзеячы Васіль Русак і Пётр Бокач.

Імпэтная Ларыса Геніюш, сімвал непахіснага змагарства

«Дзякуючы самаадданай подзвігу членаў Камітэту, Вальфсоны атрымалі дакумент, які сведчыць, што яны беларусы, праваслаўныя, хаця ўсім членам Камітэту было вядома, што яны габрэі. Выдаючы падобны дакумент, усе члены Камітэту рызыкавалі сваім жыццём. Дзякуючы гэтым дакументам, сямʼя Вальфсонаў перажыла акупацыю і засталася ў жывых», – адзначае Зміцер Дрозд.

«Па дзіцячых вершах Ларысы Геніюш праехаліся катком…»

У якасці пацверджання сваіх словаў гісторык прыводзіць анкеты сямʼі Вальфсон, запоўненыя пры іх уступленні ў Беларускі камітэт самапомачы ў Празе, ды ўрыўкі з успамінаў Ларысы Геніюш.

Таксама адзначаецца, што падчас вайны Васіль Русак выратаваў дзве габрэйскія сям’і.

Ларыса Геніюш. Несавецкая грамадзянка ў савецкай Беларусі

МГ belsat.eu

Hавiны