Выданне «Business Insider» звярнула ўвагу на новы рэкламны ролік кампаніі «Gillette», у якім замест старога слогана «Найлепшы для мужчыны» («The Best Man Can Get»), выкарысталі «Найлепшы мужчына, які толькі можа быць» («The Best Men Can Be»).
Рэкламны ролік выйшаў у межах падтрымання сацыяльнай кампаніі #MeToo.
У роліку паказваюцца стэрэатыпы пра «тыпова мужчынскія паводзіны» у грамадстве: хлопчыкі, якія цкуюць аднакласнікаў, мужчыны, якія свісцяць услед дзеўчынам і дамагаюцца калегаў на працы.
На YouTube ролік сабраў больш за 3 млн праглядаў. Праўда, колькасць дызлайкаў у некалькі разоў перавысіла колькасць лайкаў. Карыстальнік сацыяльных сетак па рознаму адрэагавалі на гэты ролік. Некаторыя просяць не навязваць ім палітычны погляды, але ёсць і тыя, хто абяцае падтрымаць «Gillette» рублём.
ЮВ, belsat.eu