«Гэта першы такі падарунак». Лукашэнку падарылі сувенір з космасу


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня сустрэўся з генеральным дырэктарам дзяржаўнай карпарацыі «Роскосмос» Дзмітрыем Рагозіным.

Як паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка, бакі абмеркавалі рэалізацыю сумесных праектаў у касмічнай сферы.

Аб’ектыў
58 гадоў ад першай выправы чалавека ў космас. А што ў космасе можа Беларусь?
2019.04.12 22:26

«Дарагая рэч, але развіццё космасу – адзін з прыярытэтаў у нас, таму што гэта высокія тэхналогіі», – сказаў Лукашэнка.

Паводле яго, у Беларусі імкнуцца развіваць сферу высокіх тэхналогіяў па ўсіх напрамках, бо «Беларусь заўсёды зарабляла за кошт мазгоў і рук людзей, іх кампетэнцыяў, кваліфікацыі».

«Космас – гэта лакмусавая паперка для таго, каб ацаніць магчымасці і здольнасці той ці іншай дзяржавы, народу», – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Hавiны
Ілан Маск вывеў у космас яшчэ 60 спадарожнікаў для высакахуткаснага інтэрнэту
2020.01.07 09:47

Лукашэнка заявіў, што гатовы абмеркаваць любыя прапановы расейскіх партнёраў.

Падчас сустрэчы Рагозін уручыў кіраўніку Беларусі пальчатку касманаўта, які нядаўна быў у космасе. Але імя ды прозвішча не назваў, «каб іншыя не раўнавалі».

«Гэта ў мяне першы такі легендарны падарунак», – падзякаваў Лукашэнка.

Адзначым, што 16 студзеня прэзідэнт Латвіі Крыш’яніс Карыньш падарыў Лукашэнку хакейны швэдар латвійскай зборнай з першым нумарам і прозвішчам кіраўніка Беларусі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў