«Гэта паваротны момант». САЗ заклікала Беларусь да неадкладных захадаў па барацьбе з каронавірусам


Эпідэмія каронавіруса ў Беларусі перайшла ў новую фазу, таму патрабуецца неадкладнае ажыццяўленне дадатковых захадаў, у прыватнасці захадаў па фізічным дыстанцыяванні. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы САЗ.

Справаздача падрыхтаваная па выніках візіту місіі САЗ у Беларусь 8-11 красавіка.

«Беларусь увайшла ў новы этап эвалюцыі пандэміі COVID-19 з перадачай інфекцыі сярод насельніцтва, што асабліва прыкметна ў асобных частках краіны, уключаючы сталіцу Менск, горад Віцебск і Віцебскую вобласць. Сітуацыя выклікае заклапочанасць і патрабуе неадкладнай рэалізацыі ўсёабдымнай змяшанай стратэгіі», – падкрэсліваецца ў дакуменце.

САЗ заклікае прыняць агульнанацыянальныя меры па ўзмацненні фізічнага дыстанцыявання. Да захадаў фізічнага дыстанцыявання адносяцца:

  • перанос усіх масавых спартыўных, культурных, палітычных і рэлігійных мерапрыемстваў;
  • забеспячэнне далейшай ізаляцыі пацыентаў з COVID-19 і іх кантактаў;
  • укараненне фарматаў выдаленай працы і дыстанцыйнага навучання, прыпыненне дзейнасці ўсіх другарадных арганізацыяў, прадпрыемстваў і эканамічных субʼектаў;
  • забеспячэнне строгага выканання мераў прафілактыкі і інфекцыйнага кантролю на тых працоўных месцах, дзе немагчымая выдаленая праца;
  • забеспячэнне адлегласці паміж работнікамі, абмежаванне колькасці нарад і сустрэчаў, забеспячэнне належнай вентыляцыі;
  • мінімізацыя неабавязковых перасоўванняў, асабліва для групаў высокай рызыкі.
Hавiны
Прадстаўніца ААН пра сітуацыю з COVID-19 у Беларусі: «Прыйшоў час для неадкладных і маштабных захадаў»
2020.04.28 13:14

«Гэта паваротны момант для Беларусі ў яе дзеяннях у адказ, і таму патрабуецца неадкладнае ажыццяўленне дадатковых захадаў, у прыватнасці захадаў па фізічным дыстанцыяванні», – падкрэсліваецца ў справаздачы.

У дакуменце таксама адзначаецца важнасць таго, каб улады Беларусі на ўсіх узроўнях «забяспечвалі разуменне шырокай грамадскасцю і мясцовымі супольнасцямі рызык і захадаў, якія прымаюцца падчас пандэміі».

Hавiны
«Няма такой неабходнасці». Лукашэнка зноў выказаўся наконт каранціну
2020.04.26 12:23

У Беларусі на дзень 28 красавіка зарэгістраваныя 12 208 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, 79 чалавек памерлі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў