«Гэта галімае звядзенне рахункаў». Экс-саслужыўцы Гараўскага звярнуліся да СМІ


На сайце асацыяцыі ветэранаў спецназу «Честь» апублікаваная заява былых саслужыўцаў Юрыя Гараўскага, які ў інтэрв’ю «Deutsche Welle» распавёў пра тое, што ў 1999 годзе ўдзельнічаў у выкраданнях і забойствах апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Саслужыўцы абражаюць Гараўскага, паўсюдна выкарыстоўваючы жаргон.

Тэкст заявы пачынаецца са сцвярджэння, што экс-камандзір СОБРу Дзмітрый Паўлічэнка – сумленны афіцэр, якога абылгалі. Далей аўтары звароту (іх імёны не называюцца, але падкрэсліваецца, што кожны з іх у свой час служыў з Гараўскім) прыводзяць доўгі пералік правінаў Гаравского і абражаюць яго. Былыя сілавікі называюць Гаравского «гнідай», «пацуком», «маральным вырадкам»

Абноўлена
«За забойства Ганчара атрымалі па 1000 долараў». «DW» паказала споведзь удзельніка «эскадронаў смерці»
2019.12.16 15:46

Паводле іх, Гараўскі трапіў у спецназ па пратэкцыі, бо ягоная маці нібыта «ўпрасіла аднаго палкоўніка». А сам ён быццам бы не прайшоў псіхіятра і не выканаў нарматывы.

«У той час існавала такая практыка: адпраўляць маральных вырадкаў на перавыхаванне ў моцныя падраздзяленні», – дадаюць былыя байцы моцных падраздзяленняў.

У заяве сцвярджаецца, што Гараўскі служыў кепска, псіхаваў, не любіў мыцца і чысціць зубы, і краў з тумбачак таварышаў па службе дробныя рэчы. За гэта саслужыўцы зладзілі яму «цёмную» (збілі) і папрасілі перавесці Гараўскага ў іншую частку, але «зноў мама ўпрасіла палкоўніка».

Герой матэрыялу «Deutche Welle» дэманструе спіс удзельнікаў «эскандрону смерці». Кадр відэарэпартажу

Таксама экс-саслужыўцы абвінавачваюць Гараўскага:

  • у тым што ён збіў і абакраў затрыманага на вулічным шэсці;
  • быў стукачом, калі сядзеў у СІЗА-1, і збіваў сукамернікаў;
  • «зліваў аперам наркаманаў», калі працаваў ахоўнікам у клубе «Рэактар»;
  • краў, калі працаваў кладаўшчыком у фірме па продажы курэй;
  • займаўся махлярствам.

Тэкст заканчваецца асабістым зваротам да Гараўскага – «А ты, Юра, жыві і поўзай далей»! Сцвярджаецца, што ён здрадзіў маці, якая выхавала «маральнага вырадка». Такім чынам, зварот напрыканцы набывае выгляд завуаляванай пагрозы.

«Тыя, каго ты абылгалі і падставіў у сваіх паперках (Гараўскі апублікаваў спіс удзельнікаў забойстваў апанентаў Лукашэнкі – заўв. belsat.eu), таксама перадаюць табе прывітанне. У гэтых спісах ты паказаў тых, хто ў розныя часы датыкаўся з табою па службе, абвінавачваў цябе ў правінах і крадзяжах, караў і нават пабіваў цябе. Гэта галімае звядзенне рахункаў. Не хлусі і не зарывайся, пацук!» – падкрэсліваецца ў заяве.

Hавiны
«Я стаў больш баяцца». Юрый Гараўскі даў новае інтэрв’ю «DW»
2019.12.19 11:56

Нагадаем, 16 снежня «Deutsche Welle» апублікавала інтэрв’ю былога байца беларускага СОБРу Юрыя Гараўскага. У размове з журналістамі Гараўскі заявіў аб саўдзеле ў выкраданні і забойстве Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Ён назваў імёны байцоў «эскадрону смерці», што ўдзельнічалі ў гэтых злачынствах. Паводле Гараўскага, былы камандзір СОБРу Дзмітрый Паўлічэнка асабіста застрэліў апазіцыйных лідараў.

Чытайце па тэме:

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў