Генштаб Беларусі спрагназаваў вайну на Данбасе за два гады да яе пачатку


Генеральны штаб Узброеных сілаў Беларусі прадказаў канфлікт ва Украіне за два гады да яго пачатку, заявіў намеснік кіраўніка Генштабу, кіраўнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Павел Муравейка ў інтэрв’ю sb.by.

«Тыя падзеі, якія адбыліся ў суседняй Украіне, мы спрагназавалі і ацанілі за два гады да іх пачатку», – сцвярджае Муравейка.

Намеснік кіраўніка Генштабу нагадаў, што летась Беларусь зацвердзіла План абароны Беларусі і Канцэпцыю будаўніцтва і развіцця Узброеных сілаў.

«Ацаніўшы, адкуль можа зыходзіць пагроза, мы спрабуем мінімізаваць яе на ранняй стадыі. А гэта выведка, радыёэлектронная барацьба, інфармацыйнае проціборства, маскіроўка і іншыя элементы. Мы, нібы ў шахматнай партыі, пралічылі і змадэлявалі самыя актуальныя, складаныя, быць можа, нават неверагодныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць, і вызначылі спосабы і формы абароны краіны», – распавёў Павел Муравейка.

Меркаванні
Міратворцы Лукашэнкі наўрад ці выратуюць Данбас
2019.09.27 12:58

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў