Генсакратар ААН заклікаў спыніць эскалацыю ў Керчанскай пратоцы


Генеральны сакратар ААН Антонью Гутэрыш заклікаў Расею і Украіну распачаць крокі для змякчэння напружанасці ў Керчанскай пратоцы.

«Генеральны сакратар заклікае абодва бакі праявіць максімальную стрыманасць і неадкладна распачаць крокі, каб стрымаць гэты інцыдэнт і скараціць напружанасць усімі магчымымі мірнымі спосабамі ў адпаведнасці са Статутам ААН, – гаворыцца ў заяве Гутэрыша.

Генсакратар падкрэсліў неадкладную неабходнасць пазбягаць любых крокаў па далейшай эскалацыі сітуацыі. Таксама Гутэрыш адзначыў, што суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць Украіны, у межах яе міжнародна прызнаных межаў, у адпаведнасці з адпаведнымі рэзалюцыямі Генеральнай Асамблеі і Рады Бяспекі, таксама павінны быць цалкам выкананыя.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў