Генсакратар ААН заклікаў адмяніць санкцыі


Генеральны сакратар ААН Антоньо Гутэрыш звярнуўся да сусветнай супольнасці з заклікам прыкласці намаганні, каб вырашыць крызіс, звязаны з пандэміяй каронавірусу. Антоньо Гутэрыш заклікаў краіны аб’ядноўваць намаганні і адмовіцца ад санкцыяў.

Паводле генсакратара ААН Антоньо Гутэрыша, у сувязі з крызісам, які выклікаў каронавірус, свет павінен абʼядноўвацца ў супольных намаганнях вырашыць праблемы.

«Я заклікаю адмовіцца ад санкцыяў, якія ўводзяцца да краінаў, каб забяспечыць доступ да прадуктаў харчавання, неабходных прадуктаў харчавання і медычнага падтрымання», – заявіў генсакратар ААН Антоньо Гутэрыш.

На думку генсакратара, кошт гэтай пандэміі будзе вымярацца трыльёнамі долараў. Антоньо Гутэрыш звяртае ўвагу, што існы крызіс, у адрозненне ад 2008 года, не банкаўскі. Таму сёння лідары G20 павінныя прадэманстраваць салідарнасць з народамі свету, асабліва з найбольш уразлівымі.

Каб справіцца з пандэміяй каронавірусу, неабходны план «вайсковага часу», заявіў генеральны сакратар ААН Антоньо Гутэрыш.

«Covid-19 мае патрэбу ў адказе, якога раней не было – плану «вайсковага часу» падчас гуманітарнага крызісу. У кіраўніцтва G20 ёсць выключная магчымасць зрабіць крок наперад з дапамогай магутнага пакету захадаў дзеля ліквідацыі розных пагрозаў, звязаных з каронавірусам», – адзначыў генеральны сакратар ААН.

Hавiны
Алімпіяда пераносіцца на наступны год. Апошні раз такое было праз Другую сусветную вайну
2020.03.24 15:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў