Генпракурор Украіны распавёў, што справа аб забойстве Паўла Шарамета хутка будзе завершана


У інтэрв’ю «Настоящему времени» Генеральны пракурор Украіны Руслан Рабашапка заявіў, што справа аб забойстве Паўла Шарамета будзе завершана. Пракурор выказаў перакананне, што расследаванне скончыцца ў бліжэйшы час.

Ва Украіне затрымалі былых добраахвотнікаў, Уладзіслава і Ірыну Грышчанкаў. Яны затрыманыя паводле крымінальнай справы ў Івана-Франкоўскай вобласці. Але СМІ пісалі, што яны могуць быць датычныя да забойства Шарамета

«Яны могуць быць датычныя, а могуць і не быць. Але затрыманы яны паводле іншай справы. Не ў сувязі з Шараметам. Мы не можам распавесці, што цяпер адбываецца ў гэтай крымінальнай справе», – распавёў Руслан Рабашапка, Генеральны пракурор Украіны.

Hавiны
Ва Украіне затрымалі імаверных забойцаў Шарамета
2019.11.08 11:19

Пра датычнасць Грышчанкаў да забойства Паўла Шарамета можа сведчыць тое, што іх справу перадалі ў Кіеў і яе вядзе следчы, каторы займаецца забойствам Паўла Шарамета. Вядома, што выбухоўку пад аўто журналіста заклалі дзве асобы – мужчына 168-175 сантыметраў росту з «іспанскай» бародкай і жанчына, якая на 5 сантыметраў ніжэй за мужчыну. Муж і жонка Грышчанкі сапраўды выглядаюць падобнымі на гэтае апісанне.

Паўла Шарамета забілі 20 ліпеня 2016 году ў цэнтры Кіева. У ягоным аўтамабілі на скрыжаванні вуліцаў Івана Франка і Багдана Хмяльніцкага выбухнула самаробная бомба з элементамі супрацьпяхотнай міны. Журналіст памёр за лічаныя хвіліны. Была распачатая крымінальная справа п.5 ч.2 арт.115 КК Украіны (наўмыснае забойства здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх асобаў).

Hавiны
Экс-генпракурор Украіны сцвярджае, што ведае заказчыка забойства Шарамета
2019.07.06 18:23

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў