Генпракуратура выявіла сёлета на канцэрне «Белнафтахім» дзясяткі карупцыйных злачынстваў


Генеральная пракуратура зладзіла шэраг правяранняў прадпрыемстваў нафтавай, газавай і хімічнай галіны ў канцэрне «Белнафтахім». Па выніках выяўленыя дзясяткі парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства, паведамляе прэсавая служба пракуратуры.

Большасць злачынстваў, якія выявілі пракуроры ў канцэрне «Белнафтахім», з’яўляюцца хабарніцтвам за лабіяванне інтарэсаў камерцыйных структураў падчас працэдураў закупак. Гэтак у 2017 годзе выяўлена 26 злачынстваў, летась – 22, за 10 месяцаў бягучага года – 13.

У выніку да крымінальнай адказнасці прыцягнутыя былыя генеральны дырэктар ААТ «Гомельтранснефть Дружба», намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан», намеснік генеральнага дырэктара па капітальным будаўніцтве ААТ «Белшына», іншыя службовыя асобы.

Агулам, як паведамляў раней Вярхоўны суд, цягам першага паўгоддзя 2019 года ў Беларусі 463 чалавек пакаралі за карупцыйныя злачынствы. За першыя шэсць месяцаў 2018-га такіх было 488 чалавек.

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў