Генадзь Давыдзька пракаментаваў блакаванне «Хартыі» і параўнаў інтэрнэт-выданне з...


Старшыня «Белтэлерадыёкампаніі» Генадзь Давыдзька ў праграме тэлеканалу «Беларусь-1» «Клуб рэдактараў» закрануў тэму блакавання сайта «Хартыя».

«Мой пункт гледжання просты: калі да вас разоў пяць, шэсць, сем прыходзіць іншаземец у госці і гадзіць на дыване, то вы маеце права ў дзясяты раз яго проста не пусціць у дом. Прыкладна так я стаўлюся да гэтага мерапрыемства», – заявіў ён.

«Зачынілі фортку з якой бруднае паветра ішло у наш дом», – падкрэсліў Давыдзька.

Галоўны рэдактар ​​газеты адміністрацыі прэзідэнта «СБ-Беларусь сегодня» Павел Якубовіч адзначыў, што блакаванне «Хартыі» – гэта сігнал іншым СМІ, якія мусяць зрабіць адпаведныя высновы:

«Хай будзе свабода слова, свабода самавыяўлення, хай будзе больш добрых і розных. Але галоўнае – не забываць, што гэта справа адказная. І ператвараць у зброю масавага знішчэння не варта…. Самае галоўнае: выснову трэба зрабіць усім».

У праграме «Клуб рэдактараў» не ўпершыню абмяркоўваецца праца недзяржаўных СМІ. Напрыканцы 2017 года, у адным з выпускаў праграмы Давыдзька рэзка раскрытыкаваў «Белсат», параўнаўшы тэлеканал з «Ісламскай дзяржавай».

 

КА, belsat.eu

 

Стужка навінаў