«Газпром» падпісаў пратакол пра экспарт газу ў Беларусь

14 лютага ў Санкт-Пецярбурзе адбылася сустрэча старшыні праўлення расейскай кампаніі «Газпром» Аляксея Мілера з амбасадарам Беларусі ў Расеі Уладзімірам Сямашкам і міністрам энергетыкі Беларусі Віктарам Каранкевічам. Бакі абмеркавалі супрацу ў газавай сферы.

Мілер і Сямашка падпісалі Пратакол паміж «Газпромам» і ўрадам Беларусі, які вызначае парадак фармавання цэнаў пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь у 2020 годзе, паведамілі ў расейскай кампаніі.

Лукашэнка дазволіў ураду перапісаць газавыя кантракты з Расеяй

Кантракты паміж кампаніямі «Газпром» і «Газпром трансгаз Беларусь» на пастаўку газу ў Беларусь і яго транспартаванне праз яе тэрыторыю дзейнічаюць да канца 2020 года.

31 снежня 2019 года бакі падпісалі пратакол аб цэнах на газ у Беларусь у студзені і лютым 2020 года.

МГ belsat.eu

Hавiны