«Гаворка пра паглынанне беларускай эканомікі». Вядомыя планы інтэграцыі з Расеяй


Расейскае выданне «Коммерсантъ» прадставіла падрабязнасці праекту паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расеі, які 6 верасня ўзгаднілі прэм’ер-міністры дзвюх краін.

Hавiны
Мядзведзеў: Паглыбленне інтэграцыі датычыць амаль усіх сфераў
2019.09.06 17:45

У дакуменце гаворыцца аб частковай эканамічнай інтэграцыі на ўзроўні не меншым за Еўразвяз, а ў некаторых пытаннях – аналагічным канфедэрацыям ці нават федэрацыям. Фактычна гаворка ідзе пра паглынанне эканомікай Расеі эканомікі Беларусі на ўзроўні кіравання, адзначае выданне.

Паводле плану, да 1 лістапада 2019 года мусяць быць прадстаўленыя дарожныя мапы абʼяднання эканомік, каб з 1 студзеня 2021 года пачаць аб’яднаную працу. Перад гэтым з 1 чэрвеня 2020 года мусіць быць скасаваны роўмінг, а да 1 красавіка 2021 года плануецца прыняць адзіны Падатковы кодэкс.

Аб’ектыў
Беларусам не раскрываюць праграму інтэграцыі з Расеяй. Яе падпішуць у снежні
2019.09.05 21:42

Таксама з 2021 году будуць абʼяднаныя мытная і энергетычная палітыка. Апроч таго, прадугледжаная гарманізацыя макраэканамічнай палітыкі, уніфікацыя валютнага кантролю, абʼяднанне плацежных сістэм. Таксама Цэнтрабанк Расеі і Нацбанк Беларусі павінны з 2021 гады працаваць у рамках міждзяржаўнай дамовы аб адзіных прынцыпах банкаўскага і фінансавага нагляду. Існуюць дамоўленасці аб адзіных прынцыпах контрсанкцыяў.

Прапануецца гарманізацыя прамысловай палітыкі, рэжыму дзяржаўнага рэгулявання аграрынкаў, гандлю, транспарту і сувязі, антыманапольнай палітыкі, рэжыму абароны спажыўцоў. Абяцаецца ўзаемны адзіны доступ да дзяржаўных закупак, адзіная сістэма ўліку ўласнасці і ўніфікацыя гаспадарчага заканадаўства. Са студзеня 2022 гады Беларусь і Расея збіраюцца ўвесці ўзгодненую палітыку на рынку працы і ў сферы сацыяльнай абароны.

Hавiны
Лукашэнка пра перамовы з Расеяй: Надакучыла
2019.09.06 16:19

Не закранутыя інтэграцыяй абарона, дзяржаўная бяспека, суд, праваахова, адукацыя, ахова здароўя, навука і непасрэдна дзяржаўнае кіраванне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў