Гатэль у Італіі накіраваў позву ў суд на Мінаховы здароўя Кітаю за недастатковую інфармацыю пра COVID-19

Гатэль у італьянскіх Альпах накіраваў у суд позву на Міністэрства аховы здароўя Кітая за нанясенне шкоды ў выніку распаўсюду каронавірусу. Паводле заяўнікаў, чыноўнікі ў Паднябеснай недастаткова інфармавала САЗ пра COVID-19, піша выданне «Мirror».

Позва паступіла ў суд гораду Белуно, які знаходзіцца ў тым жа рэгіёне, што і гатэль «De La Poste».

Гатэль размяшчаецца на паўночы Італіі, які моцна пацярпеў ад каронавіруса. Нумары раней у гатэлі цалкам забраніравалі наведнікі. Планавалася, што людзей у сакавіку таксама будзе вельмі шмат. Але ў выніку ніхто не прыехаў на адпачынак. Адсюль уласнікі ўстановы панеслі страты.

Юрыст гатэлю адзначае, што калі б навіны з Кітаю пра сітуацыю з каронавірусам прыйшлі своечасова, урад Італіі прыняў бы своечасова захады абароны, таму ўстанова будзе спаганяць і нематэрыяльную шкоду з Міністэрства аховы здароўя Кітаю.

Ад каронавірусу ў свеце памерлі больш за 183 тысячы чалавек

СК belsat.eu

Hавiны