Гатэль Бэнксі прыняў першых гасцей


Ад панядзелка гатэль «з найгоршым відам з вакна» могуць ацаніць турысты.

Гатэль Walled Off (англ. «агароджаны сцяной») на мяжы Ізраіля і палестынскіх тэрыторый брытанскі мастак Бэнксі прадставіў 3-га сакавіка. Walled Off знаходзіцца на ўскраіне Віфляема – горада, які знаходзіцца пад кантролем Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі, насупраць пабудаванай Ізраілем сцены, якую мастак неаднаразова крытыкаваў раней.

20 сакавіка гатэль прыняў першых гасцей.

У гатэлі ўсяго дзесяць нумароў – дзевяць звычайных і адзін люкс.

Бэнксі спадзяецца, што гатэль дапаможа наладзіць дыялог паміж ізраільцянамі і палестынцамі. Тут плануецца праводзіць, напрыклад, выставы мясцовых мастакоў.

ДД

 

Стужка навінаў