Гарадзенцы зарганізавалі злачынную схему ўвозу аўтамабіляў

Гарадзенскія мытнікі выявілі злачынную схему незаконнага ўвозу аўтамабіляў у Беларусь. Як паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце, група жыхароў Горадні ды раёну ўвозілі ў Беларусь легкавыя аўтамабілі з выкарыстаннем тэхпашпартоў і рэгістрацыйных знакаў, а таксама VIN-нумароў ужо зарэгістраваных у Беларусі машынаў.

Частка аўтамабіляў ужо была рэалізаваная добрасумленным пакупнікам. Выяўлена шэсць такіх аўтамабіляў, нявыплата плацяжоў па якіх склала каля 70 тыс. рублёў.

У гаражы аднаго з фігурантаў праваахоўнікі таксама выявілі 25 рэгістрацыйных нумароў замежных аўтамабіляў, якія, як мяркуецца, такім жа незаконным чынам увезлі ў Беларусь.

Незаконна ўвезены аўтамабіль. Фота: ДМК

Апроч таго, знойдзеныя фрагменты аднаго аўтамабіля, VIN-нумар якога ўдалося ўстанавіць. Каб схаваць сляды, машыну спрабавалі распілаваць на часткі, знішчыўшы ідэнтыфікацыйныя прыкметы.

У дачыненні да затрыманых распачатая крымінальная справа па ч.2 ст.231 КК.

МГ belsat.eu

Hавiны