Гарачае лета на «Белсаце»: выбарчая кампанія, стрымы, навіны і шмат іншага


Тэлевізійны сезон скончаны, але гэтае лета абяцае быць гарачым. Каб вам было прасцей вызначыцца, што глядзець ці нават перагледзець, мы падрыхтавалі адмысловы інтэрактыўны артыкул. Націскайце на гузікі, глядзіце праграмы, чытайце іх апісанне ды абірайце, што больш да спадобы.

«Белсат News»

Каб вы заўсёды былі ў курсе падзеяў, штодзённа нашыя журналісты падсумоўваюць дзень у галоўным інфармацыйным выданні «Аб’ектыў». Выбарчы перыяд у Беларусі абяцае быць жорсткім і насычаным, таму мы будзем ладзіць стрымы з розных куткоў нашае краіны. А каб вызначыцца, каму аддаць свой подпіс ці голас, мы прапаноўваем паглядзець размовы з усімі прэтэндэнтамі ў кандыдаты ў праграме «Размова ProContra. Выбары». Не зважаючы на тое, што праграма «Давайце разбірацца» сышла ў адпачынак, можна перагледзець усё яшчэ актуальныя антыкарупцыйная расследаванні.

«Белсат Life»

Эканамічныя парады, як выжыць у няпросты час, расследаванні пабачыце ў праграме «Асабісты капітал». Сацыяльна-палітычнае ток-шоу «Кожны з нас» дапаможа разабрацца ў праблемах, пра якія звычайна маўчаць. Мы прапаноўваем не толькі сацыяльны, але і забаўляльны кантэнт. У сітуацыі эпідэміі, калі межы закрытыя і магчымасць падарожнічаць у іншыя краіны абмежаваная, перагледзьце праграму «Welcome ў Беларусь». Вы зразумееце, што гэтым летам можаце пабачыць Беларусь, якой ніколі не бачылі. Пасмяёмся з сатырычнаю праграмаю «Хай Так TV» і паядзім з кулінарным шоу «Я не буду гэтага есці».

«Вот так»

Працягваем назіраць за тым, што адбываецца на постсавецкай прасторы. Выкрываем фэйкі і не забываем, што ў жыцці заўсёды ёсць месца для жартаў.

«Белсат гісторыя»

Яшчэ адзін канал, які дапамагае спазнаць Беларусь і яе глыбокую гісторыю. Тут знойдзеце тэмы на любы густ і на любы ўзровень ведаў.

«Белсат музыка»

Найлепшыя беларускія выканаўцы ды гурты жыўцом граюць свае сэты. Таксама знойдзеце канцэрты. Сёлета «Басовішча» ўжо не будзе, але папярэднія запісы ў добрай якасці пабачыце на нашым канале.

«Жэстачайшый мульт»

Прыгоды самых жэстачайшых персанажаў мульціку «Міністэрства праўды». Хто ведае, можа, пасля выбараў пабачым ужо іншых. Паспейце паглядзець!

Усе праграмы «Белсату» можна знайсці на старонцы belsat.eu і ў нашым прыкладанні Belsat Smart для тэлефонаў на Android i IOS, а таксама Smart TV.

Стужка навінаў