Ганна Канапацкая падала дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю

Яшчэ адзін прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду 29 чэрвеня перадаў дакументы ў Цэнтрвыбаркам для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.

«Сёння падалі ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь! Дзякуй усім, хто паставіў подпісы ў маю падтрымку, і ўсім, хто дапамог іх сабраць! Рухаемся далей!» – заявіла ў Facebook былая дэпутатка парламенту Ганна Канапацкая.

Сегодня подали в ЦИК документы на регистрацию кандидатом в президенты Республики Беларусь! Спасибо всем, кто поставил подписи в мою поддержку, и всем, кто помог их собрать! Двигаемся дальше!

Opublikowany przez Анна Канопацкая Poniedziałek, 29 czerwca 2020

24 чэрвеня дакументы на рэгістрацыю кандыдатам падаў былы кіраўнік ПВТ Валер Цапкала. Ён перадаў у ЦВК 160 тысячаў подпісаў за сваё вылучэнне.

Яшчэ раней дакументы ў ЦВК падаў Віктар Бабарыка, які з 18 чэрвеня знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

МГ belsat.eu

Hавiны