У ЗША 30-гадовы Шон Мілер, які падазраецца ў гандлі гераінам, накладаў грым і выдаваў сябе за сталага чалавека, каб пазбегнуць арышту.
Калі паліцыянты прыбылі да дому, дзе жыў падазраваны, да іх выйшаў мужчына ў гадах.
Тым не менш, працаўнікі паліцыі сцямілі, што гэта пераапрануты і загрымаваны Шон Мілер. Яны правялі ператрус у ягоным доме і знайшлі зброю ў кошыку з бруднай бялізнай, а таксама $ 30 тыс. гатоўкай.[/vc_column_text]
МЯ, паводле meduza.io