«Гандаль з рук» у Менску: за год колькасць штрафаў павялічылася ўдвая


Ва ўпраўленні гандлю і паслугаў Менгарвыканкаму распавялі пра колькасць пратаколаў за нелегальны гандаль.

За 11 месяцаў гэтага году ў Менску склалі 1642 пратаколы за нелегальны гандаль – гэта ўдвая больш у параўнанні з такім жа перыядам мінулага году.

Адказнасць за такое парушэнне прадугледжвае арт. 12.17 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях Беларусі. Адметна тое, што летась большасць пратаколаў складалі паводле часткі 8 артыкулу, якая прадугледжвае штрафы да 8 базавых велічыняў, сёлета ж большасць пратаколаў склалі паводле часткі 10, згодна з якой штраф складае ад 5 да 50 базавых велічыняў.

Як адзначае інфармацыйны партал «Менск-Навіны», за нелегальных гандляроў штрафуюць і менскія суб’екты гаспадарання, на тэрыторыі якіх адбываецца гандаль.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак ТАСС

Стужка навінаў