Гамельчука аштрафавалі за публікацыю фільма блогера Nexta пра Лукашэнку


Жыхара Гомля Ігара Мазейку аштрафавалі на 15 базавых велічыняў (405 рублёў) за тое, што юнак апублікаваў на сваёй старонцы ў «ВКонтакте» фільм блогера Nexta «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», паведамляе «Гомельская Вясна».

Гамельчука Ігара Мазейку судзілі паводле ч. 2 арт. 17.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў). Сам юнак не ведаў, што фільм пра Лукашэнку з’яўляецца экстрэмісцкім матэрыялам. Яму пра гэта паведамілі міліцыянты.

На судзе хлопец, які працуе на заводзе «Гомсельмаш» электраманцёрам, факт размяшчэння матэрыялу ў сябе на старонцы не адмаўляў. Суддзя прызнаў яго вінаватым і пакараў штрафам у памеры 405 рублёў (15 базавых велічыняў).

Hавiны
NEXTA пра забарону фільму: улады зрабілі чыстасардэчнае прызнанне
2019.12.06 16:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў