Галоўны ідэолаг Гомельшчыны зарабляе Br 3600


Галоўны ідэолаг Гомельшчыны Ірына Даўгала. Скрыншот з відэа Vasily Dubik

5 лістапада на тэлеканале «Беларусь 3» адбыліся дэбаты кандыдатаў у дэпутаты ад Гомельскай-Савецкай выбарчай акругі № 34.

У гэтай акрузе зарэгістраваныя чатыры кандыдаты, двое ўзялі ўдзел у дэбатах – лідар руху «Маці 328» Таццяна Канеўская і кіраўніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і справаў моладзі Гомельскага аблвыканкаму Ірына Даўгала.

Таццяна Канеўская

Таццяна Канеўская заявіла, што чалавек з даходам Br 3600 (паводле дэкларацыі, у 2018 годзе Даўгала зарабіла Br 43,6) не ў стане зразумець праблемы людзей, якія зарабляюць у дзесяць разоў менш.

«Мой заробак адпавядае таму аб’ёму працы і, адпаведна, той ступені адказнасці, якую я нясу як кіраўнік упраўлення», – парыравала Ірына Даўгала.

Hавiны
Румас назваў памер сярэдняга заробку ў 2020 годзе
2019.11.05 15:51

Яна таксама дадала, што мае 30-гадовы стаж дзяржаўнай службы ды паходзіць з простай сямʼі.

Апанентка Даўгалы патлумачыла, што «праблемы народа можа зразумець толькі сам народ».

Выбары ў парламент Беларусі адбудуцца 17 лістапада.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў