Чацвёра спартоўцаў няўдала адзначылі трэцяе месца ў каманднай гонцы, скінуўшы на заўзятараў велізарны макет бронзавага медаля. Спартыўныя фаната аказаліся непадрыхтаваныя да такога цяжару.
Траўмы атрымалі дзве асобы. Аднаму аказалі дапамогу на месцы, другога пацярпелага забралі ў шпіталь.
Паводле традыцыі кожны галандскі прызёр атрымлівае вялікі медаль, які пасля кідае ў натоўп. Спартсмены перадаюць яго са сцэны заўзятарам, якія сабраліся ў зале падчас святкавання ў Доме Heineken у Алімпійскай вёсцы. Гэтым разам Свэн Крамер, Ян Блокхэйсэн, Патрык Руст і Кун Фэрвэй не ўпэўніліся, што кідок прайшоў гладка.
Пазней Свэн Крамер – капітан каманды канькабежцаў з Нідэрландаў – выбачыўся перад заўзятарамі за недарэчнасць. У Twitter ён апублікаваў пост на карэйскай мове. Спартовец выказаў спачуванне і пажадаў траўмаваным найхутчэйшага выздараўлення.
ДР belsat.eu