ФСБ затрымала расейскага вайскоўца па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Украіны

Федэральная служба бяспекі Расейскай Федэрацыі затрымала вайскоўца ў горадзе Аксай Растоўскай вобласці. Грамадзяніна Расеі падазраюць у шпіянажы на карысць Украіны, паведамляе прэсавая служба ведамства.

Паводле ФСБ расейскі вайсковец выконваў заданні Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны. У прыватнасці расеец нібыта збіраў звесткі вайсковага характару. Служба бяспекі лічыць, што інфармацыя ад расейскага вайскоўца магла нанесці шкоду абароназдольнасці дзяржавы.

У дачыненні да вайскоўца заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу 275 КК Расеі («дзяржаўная здрада»). Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 12 да 20 гадоў са штрафам у памеры да 500 тысячаў рублёў (7830 долараў ЗША).

Міністэрства абароны Расеі заяўляе, што Украіна рыхтуе шпіёнскі скандал

СК belsat.eu

Hавiны